15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Драгічынскага раёна і горада Драгічына!
Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Дзень 15 сакавіка мае вялікае значэнне не толькі як святочная дата ў календары, але і як значная падзея ў гістарычным летапісе Беларусі. У гэты дзень быў прыняты Асноўны закон нашай краіны – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Новая Канстытуцыя маладой дзяржавы стала надзейнай асновай для правядзення станоўчых палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Яна сканцэнтравала ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця.

Канстытуцыя служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.
Хай гэтае свята падорыць нам упэўненасць у дасягненні пастаўленых мэт па умацаванню дзяржаўнасці роднай Беларусі.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця і аптымізму!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет Дэпутатаў