spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Драгічыншчына адсвяткавала “Дажынкі-2016”

Дата:

Яшчэ некалькі дзён таму назад горад фарбаваўся, падмятаўся, уквечваўся, прыхарошваўся, і многіх неабыякавых драгічынцаў хвалявала-непакоіла пытанне: “А ці паспеем управіцца да прыезду гасцей?” Але ж стараннем тутэйшых рупліўцаў усё своечасова зладкавалася і ўпарадкавалася, і ў суботу, 3 верасня, наш адноўлены райцэнтр гасцінна і радасна, з хлебам-соллю і песнямі, прымаў лепшых працаўнікоў-земляробаў на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2016”. Здаецца, што ў гэтай ганаровай справе заадно з людзьмі была і прырода: надвор’е расшчодрылася і адпусціла яшчэ адзін па-летняму сонечны дзень, каб тыя, хто сумленна працаваў на хлебнай ніве ці арганізоўваў жніво, мацуючы харчовую бяспеку ўсёй краіны,  змаглі адчуць значнасць і плён сваёй работы, выслухаць словы ўдзячнасці і прызнання, прыняць заслужаныя ўзнагароды, адпачыць, удосталь павесяліцца і натхніцца на новыя працоўныя будні.

Прыгажосць і велічнасць такога мерапрыемства цяжка перадаць словамі – гэта трэба было бачыць на свае вочы. Адмысловыя і прывабныя кірмашовыя рады размясціліся ўздоўж вуліцы Леніна, часткова заняўшы прылягаючыя вуліцы Карла Маркса, Вакзальную, Чкалава, 17-га Верасня. Свята перанеслася і ў былы бальнічны сад, дзе побач з маладой ліпавай алеяй вельмі ўдала прапісалася пляцоўка з разнастайнымі атракцыёнамі, арэлямі і іншымі дзіцячымі забаўлянкамі. Нямала гледачоў сабралася і ў адноўленым на сучасны лад гарадскім парку: там, у нядаўна пабудаваным летнім амфітэатры, праходзіў абласны этап конкурсу маладых вясковых сем’яў “Уладар сяла”. Азартным рознагалоссем поўніліся спартыўныя пляцоўкі, паўсюль і на ўсе лады гучалі музыка і песні. Людзі гаманілі, здзіўляліся, захапляліся…

Але ж усе яны ў глыбокай пашане расступіліся, шчыра вітаючы віноўнікаў урачыстасці – перадавікоў жніва, якія святочнай калонай прайшлі да цэнтральнай плошчы Драгічына.  Тут, на велічнай сцэне, аздобленай залатым калоссем і іншымі сімваламі хлебаробскай працы, у прысутнасці высокіх гасцей, і праходзіла іх ушанаванне і ўзнагароджанне.

Афіцыйную цырымонію “Дажынак-2016” у Драгічыне адкрыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Васільевіч Ліс. Ён адзначыў, што для нашай аграрнай Брэстчыны гэта свята – асабліва каштоўнае, бо яно славіць гаспадароў зямлі – сумленных, клапатлівых і працалюбівых. Дзякуючы земляробам, валавы збор зерня на Брэстчыне (без уліку кукурузы) склаў 1172 тыс. тон пры ўраджайнасці 35,2 цэнтнера з гектара, і гэта – другі паказчык у рэспубліцы (пасля Гродзенскай вобласці). Па словах губернатара, за гэтымі лічбамі стаіць многае: перадавыя тэхналогіі, адказнасць, дысцыпліна, добрая арганізацыя ўборачных работ і, вядома ж, паўсядзённая сялянская руплівасць і стараннасць. Гэта пацвярджае той факт, што 244 камбайнерскія экіпажы вобласці намалацілі больш тысячы тон зерня, і ў ліку такіх ёсць і прадстаўнікі Драгічыншчыны.

Жніво паказала нашы магчымасці, і следам за ім трэба дастойна завяршыць шэраг іншых сезонных работ: убраць кукурузу, цукровыя буракі, бульбу, гародніну і іншыя сельскагаспадарчыя культуры, а таксама закласці аснову будучага ўраджаю – пасеяць азімыя зерневыя і падрыхтаваць глебу пад яравыя, сказаў Анатоль Васільевіч.

Звяртаючыся да жыхароў Драгічыншчыны, А.В.Ліс заўважыў, што на нашых вачах і пры нашым удзеле горад памаладзеў, другое дыханне набылі аб’екты сацыяльнай сферы, медыцыны, адукацыі, культуры і спорту, палепшана якасць дарожнай сеткі, абнавіўся жыллёвы фонд.

Анатоль Васільевіч падзякаваў гаспадарам “Дажынак-2016” за старанне і імкненне да дабрабыту і выказаў упэўненасць, што сваю актыўную жыццёвую пазіцыю яны пацвердзяць і ўдзелам у бліжэйшай палітычнай кампаніі – выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дружна прыйшоўшы на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваўшы за захаванне стабільнасці і памнажэнне агульных здабыткаў новымі дасягненнямі.

Затым старшыня аблвыканкама Анатоль Васільевіч Ліс, а пазней і яго першы намеснік Мікалай Васільевіч Токар уручылі заслужаныя ўзнагароды пераможцам сёлетняга жніва: кіраўнікам раёнаў і гаспадарак, галоўным спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў, экіпажам камбайнераў, вадзіцелям, машыністам зернесушыльных комплексаў. Шчыра парадавала тое, што першае месца ў абласным спаборніцтве па выніках уборкі зерневых заняў Маларыцкі раён, якім кіруе наш зямляк Мікалай Мікалаевіч Шум, што нарадзіўся ў сялянскай сям’і і выйшаў у людзі з невялічкай вёсачкі ў Бездзежскім сельсавеце.

Не застаўся без заахвочванняў і наш раён і яго лепшыя прадстаўнікі. Са святочнай сцэны былі агучаны вынікі абласнога конкурсу-агляду па добраўпарадкаванню населеных пунктаў, і ў ліку яго пераможцаў быў названы райцэнтр Драгічын з уручэннем адпаведнай Ганаровай граматы старшыні райвыканкама Юрыю Васільевічу Дзядзюку, а таксама аграгарадок Хомск, ад імя жыхароў якога ўзнагароду прыняў старшыня сельвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Заверач.

На святочнай сцэне “Дажынак-2016” удзячныя словы земляробам і іх партнёрам па аграпрамысловаму комплексу адрасавалі прадстаўнікі многіх міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, старшыня рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Валерый Мікалаевіч Іваноў адзначыў заслугі мясцовых кааператараў у плане падрыхтоўкі да свята і ўручыў каштоўны прыз старшыні Драгічынскага райспажыўтаварыства Вячаславу Львовічу Дашкевічу.

З пранікнёнымі словамі звярнуўся да ўдзельнікаў “Дажынак” у Драгічыне міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэспублікі Андрэй Марленавіч Каўхута, які агучыў вынікі традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу “Землекарыстанне з высокай культурай земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. У ліку яго пераможцаў упаўне заслужана быў названы і СВК “Асавецкі” пад кіраўніцтвам С.І.Цынкуса, дзе пад яго старшынствам валавы збор зерня павялічыўся больш як у пяць разоў і сёлета склаў каля 6670 тон.  Пазней, трымаючы ў руках пасведчанне на новы трактар коштам больш за 300 млн. рублёў, Станіслаў Іосіфавіч адзначыць, што да гэтай перамогі ў гаспадарцы ішлі многія гады, і за гэтым – старанне ўсіх сумленных земляробаў сельгаспрадпрыемства. А цяперашні прыз у выглядзе сучаснай тэхнікі будзе перададзены ў рукі маладога механізатара, бо за такімі, як ён, – будучыня кааператыва.

На святочнай сцэне “Дажынак-2016” у Драгічыне ўзнагароду за высокі прафесіяналізм, якаснае рашэнне пастаўленых задач, захаванне тэхналогіі вырошчвання піваваранага ячменю прымаў і старшыня СВК “Аляксеевічы-Агра” Сяргей Мікалаевіч Пачко. Былі адзначаны таксама і кіраўнікі калектываў, якія ўнеслі значны ўклад у падрыхтоўку да свята: начальнік ДРБУ-177 Міхаіл Васільевіч Жук, начальнік ПМК-8 Валерый Дзмітрыевіч Педзіч, дырэктар ДБУ-32 Васіль Сяргеевіч Зіновіч і іншыя.

А потым, пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання, на сцэну “Дажынак-2016” выйшлі лепшыя песенныя калектывы нашага раёна і вобласці. Адразу пасля канцэрта ўвагу жыхароў і гасцей Драгічына прывабілі паказальныя выступленні парашутыстаў Брэсцкага гарадскога аэраклуба ДТСААФ. Некаторыя задаволілі сваю цікавасць і ў тым, каб праляцець на самалёце і палюбавацца,  як выглядае наш горад з вышыні птушынага палёту.

Але і тым, хто быў на зямлі, хапіла незабыўных уражанняў. Сапраўды прадуманую праграму  падаравала ўдзельнікам свята прадпрыемства “Савушкін прадукт”, прадстаўнікі якога на працягу ўсяго мерапрыемства прапаноўвалі не толькі бясплатную дэгустацыю сваёй прадукцыі, але і арганізавалі цікавыя гульні, конкурсы,  забаўлянкі для дзяцей. На кожнай канцэртнай пляцоўцы звінелі галасы лепшых песняроў вобласці, а кожны гандлёвы падворак здаваўся сапраўдным шэдэўрам мастацтва. І разам з пахам шашлыкоў і іншых смакоццяў, разам з мелодыяй жыцця і кахання ляцеў да неба і самы дзіўны, самы непаўторны   водар – водар хлеба…

 

ДажынкіДажынкі

DSC_0580DSC_0612DSC_0695DSC_0523Дажынкі

ДажынкіDSC_0235DSC_0280DSC_0284DSC_0290DSC_0296DSC_0320DSC_0337DSC_0354DSC_0360DSC_0364DSC_0380DSC_0392DSC_0411DSC_0452

DSC_0272

Галіна ШАФРАН

На здымках: імгненні абласнога свята “Дажынак” у Драгічыне

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...