У Драгічыне адбылася першая восеньская ярмарка

Дата:

Так было заўжды: восенню, калі ўраджай сабраны і неадкладныя сялянскія справы завершаны, у населеных пунктах ладзіліся шумныя кірмашы, дзе адны маглі прадаць уласна вырашчаную прадукцыю, а другія – набыць неабходныя зімовыя запасы. Цяпер гэта спрадвечная традыцыя вяртаецца і набывае сучасныя адметнасці. Вось і ў Драгічыне каторы ўжо год запар ладзяцца кірмашовыя забавы, і на гэты дзень вуліца Карла Маркса запаўняецца гандлёвымі радамі. Сёлета сезон асенняй распрадажы стартаваў 13 кастрычніка…

Святочны настрой падтрымлівалі работнікі культуры
Святочны настрой падтрымлівалі работнікі культуры

Адметнасцю нядаўняга кірмашу ў нашых мясцінах стаў вялікі выбар саджанцаў, кветак, зерня, капусты і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. Такога асартыменту пладова-ягадных дрэўцаў і дэкаратыўных кустарнікаў наш райцэнтр яшчэ не бачыў. Акурат насупраць “Явара” з саджанцамі вінаграду размясціўся садавод-аматар з Белаазёрска Аляксандр Уладзіміравіч Маціюк. Тут жа можна было атрымаць кансультацыю па іх вырошчванню ў нашых умовах, прадэгуставаць гронкі вінаграду розных сартоў, і, адпаведна, выбраць яго не толькі па колеру, але і па смакавых якасцях, тэрмінах выспявання і г.д.

У Драгічыне адбылася першая восеньская ярмарка

Далей уперамежку  з кветкамі і прадукцыяй народных рамеснікаў можна было ацаніць саджанцы з гадавальнікаў Кобрынскага, Пружанскага, Лунінецкага раёнаў. Не згубіліся ў гэтым радзе і нашы мясцовыя садаводы. Больш таго: некаторыя з пакупнікоў мэтанакіравана ішлі да гандлёвых месцаў, дзе працавала сям’я мясцовых фермераў-садаводаў Міхаіла Іванавіча і Наталлі Васільеўны Мартыновіч, зыходзячы з пераканання, што “свае не падмануць і не прададуць сліву за абрыкос”. Тым больш, што яны ўжо шмат гадоў займаюцца развядзеннем саджанцаў у сваім гадавальніку ў Закляценні, даўно прадаюць іх  і маюць нямала пастаянных пакупнікоў.

У Драгічыне адбылася першая восеньская ярмарка

Свой гадавальнік у вёсцы Юзэфіны маюць і браты Уладзімір і Яўгеній Таўстыка, і на кірмашы яны прадавалі дэкаратыўныя кустарнікі і розныя віды туі.

Канкурэнцыя паспрыяла таму, што цэны на саджанцы пладова-ягадных культур былі ў межах мінулагодніх (ад 50 да 80 тысяч рублёў), а на дэкаратыўныя кустарнікі – і таго менш. Так што лепшага спрыяння развіццю прыватнага садаводства, чым нядаўні кірмаш, і не прыдумаеш!

DSC_0168

А вось садавіна, у адрозненне ад саджанцаў, разыходзілася нарасхват. З ходу распрадаваліся яблыкі па 5000 рублёў за кілаграм, якія прывезлі з СВК “Імянінскі”. Яшчэ кірмаш не паспеў развярнуцца, як дзве машыны, загружаныя гэтай прадукцыяй, апусцелі. Аднак жа, як супакойвала засмучаных пакупнікоў намеснік старшыні гаспадаркі Любоў Нікіфараўна Аляксейчук, з бягучага тыдня імянінскія яблыкі будуць штодзённа вывозіць і прадаваць на маленькім рынку ў Драгічыне. Каб толькі быў на іх попыт!

У Драгічыне адбылася першая восеньская ярмарка

З досвітку выстраілася чарга і ля машын ды прылаўкаў з агароднінай. І хто рана ўстаў – той не прагадаў. Самы танны ячмень – па 2000 рублёў за кілаграм – прадавалі прадстаўнікі СВК “Брашэвічы”, і таму ён не заляжаўся. Ахвотна куплялі капусту па 2500 рублёў за кілаграм, якую прывезлі з суседняй Іванаўшчыны, з фермерскай гаспадаркі “Агра-лотас”. Нямала прадукцыі даставілі на кірмаш і тутэйшыя сельгасвытворцы:  СВК «Асіпавічы»  — моркву и зерне кукурузы по 2500 рублёў за кілаграм, “Асавецкі” – харчовую пшаніцу па 2800 і трыцікале па 2300, КСУП “Гутава” – ячмень па 2300,  ААТ “Райаграсэрсіс” – сталовыя буракі і збожжа па той жа цане, што і ў суседзяў па гандлёвых радах.  Аднак пры ўсёй гэтай разнастайнасці выбар бульбы, на мой погляд, быў невялікі. Не было і цыбулі: яе паспелі набыць толькі самыя раннія пакупнікі…

DSC_0125

А вось песень і музыкі хапіла ўсім: канцэрт лепшых калектываў мастацкай самадзейнасці, якія, нягледзячы на сваё прафесійнае свята, выступалі на кірмашовай сцэне, доўжыўся да паўдня. Сваёй творчасцю прысутных парадавалі “Бездзежскія сваякі”, “Папінскія музыкі”, этнаграфічны ансамбль “Крынічанька” з Мікіцка і іншыя майстры мастацтваў Драгічыншчыны…

Што ж да набыткаў, то ўвесь кірмашовы асартымент прысутнічае і на штодзённых прылаўках харчовых магазінаў, дзе тая ж агародніна каштуе на 500-1000 рублёў даражэй, чым пры выязным гандлі. Аднак тыя з пакупнікоў, хто прывык эканоміць ці проста жадае яшчэ раз апынуцца ў святочнай атмасферы выхаднога дня, могуць наведаць наступныя кірмашы:  20 кастрычніка – у Антопалі, а 27 – у Драгічыне.

Галіна ШАФРАН

НА ЗДЫМКАХ: у час правя-дзення восеньскага кірмашу ў Драгічыне

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА і аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

Формирование ВНС идет достаточно гласно, сообщил журналистам председатель ЦИК...

В Беларуси скорректирован порядок предоставления и использования спонсорской помощи

Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112,...

В Дрогичинском районе проходят комплексные учения

Учения в районе будут проходить в течение двух дней...