spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Векавы юбілей Марфы Андрэеўны Зіновіч

Дата:

Марфа Андрэеўна Зіновіч

Некалькі дзён запар, пачынаючы з першавераснёўскай нядзелі, хата Аляксандра Сямёнавіча і Ніны Уладзіміраўны Зіновіч з вёскі Закляценне поўнілася гасцямі. Шчодра і з размахам тут святкавалі 100-гадовы юбілей сваёй любай матулі, Марфы Андрэеўны Зіновіч. Гэта – яе імя па хрышчэнню. У паўсядзённасці жанчыну і цяпер завуць Мартай, і жыве яна са сваім малодшым сынам Аляксандрам і нявесткай Нінай “рука ў руку, душа ў душу” ужо без малога 40 гадоў.

У нядзелю, 1 верасня, акурат у дзень нараджэння, доўгажыхарку віншавалі родныя і блізкія, у ліку якіх – двое сыноў, дачка, сямёра ўнукаў і дзевяць праўнукаў, а ў панядзелак з падарункамі і сувенірамі яе наведалі прадстаўнікі сельскай улады, райаддзела міліцыі і  былога працоўнага калектыву, сацыяльнай службы і ветэранскай арганізацыі. “Патурбавалі мы вас,” – апраўдваліся госці. “Ой, што вы, — радасна шчабятала нявестка віноўніцы ўрачыстасці, Ніна Уладзіміраўна.—Гэта ж не клопат, а радасць, што і наш род мае сваіх доўгажыхароў.”

А вось і святочна ўбраная віноўніца ўрачыстасці – у бялюткім світары, уквечаным узорамі, у яркай хусціне. Вочы 100-гадовай жанчыны – па-маладому ясныя і прыгожыя, твар свеціцца добрай, прыветлівай усмешкай, і ўсё гэта надае яе абліччу прыгажосці і ўпадабняе да анёла. Пра сталы ўзрост нагадвае толькі спецыяльнае прыстасаванне, пры падтрымцы якога Марта Андрэеўна ходзіць, ды дрэнны слых пажылой жанчыны. Але ж пасрэднікам у такіх выпадках выступае нехта з блізкіх, які зразумела даводзіць бабулі сутнасць гаворкі. Так вось і размаўляем…

Бабуля з задавальненнем прымае падарункі, якія прывезлі старшыня Бездзежскага сельсавета  Іван Мікалаевіч Янушчык, кіраўнік справамі Хомскага сельвыканкама Алена Уладзіміраўна Хлябец, прафсаюзны лідар камбікормавага завода Святлана Сцяпанаўна Касмянчук, спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Леанідаўна Рымпа, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Святлана Андрэеўна Магілянчык і кіраўнік Бездзежскай ветэранскай “пярвічкі” Анастасія Рыгораўна Калютчык. Любімую “цётку Марту”з Драгічына прыехала павіншаваць і сяброўка яе дачкі Надзеі – Паліна Уладзіміраўна Лаўрыновіч. А начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі Інга Віктараўна Белянец уручыла доўгажыхарцы новы пашпарт, які будзе сапраўдны да 125-гадовага юбілею жанчыны, і пажадала ёй у добрым здароўі дажыць да таго часу.

З ахвотай і даволі складна Марта Андрэеўна распавяла гасцям пра сваё доўгае жыццё-быццё. Як аказалася, маці нашай пажылой суразмоўніцы памерла неўзабаве пасля яе нараджэння, а праз некаторы час і бацька дзяўчынкі з’ехаў у далёкую Амерыку на заробкі. Малая засталася пад апякунствам цёткі і дзеда. Жылі нябедна, зямлі было многа, але і  работы на ёй было — не разагнуцца. І таму калі равеснікаў Марты запісвалі ў школу, дзед сказаў, як адрэзаў: “А працаваць за яе хто будзе?”

Як тая калінка, расла і прыгажэла дзяўчына. А паколькі ў прыданае за ёй давалі зямлю, якая па тым часе лічылася галоўным багаццем, ад жаніхоў у Марты не было адбою. А тады існаваў такі звычай: калі да дзяўчыны прыходзілі сваты з хлебам, гарэлкай ды каўбасой, а  яна не хацела ісці замуж, то разам з адмовай ёй трэба было вярнуць гасцям і грошы за прынесенае ў дом частаванне. І, як са смехам расказваюць родныя Марты Андрэеўны, у маладосці іх бабулі 16 разоў прыйшлося заплаціць незадачлівым жаніхам. Добра, што бацька з Амерыкі грашыма дапамагаў…

Першапачаткова не прыняла яна прапанову аб замужстве і ад Сымона Лявонавага з мястэчка Герады, што ў Какорыцы. Ведаючы пераборлівасць дзяўчыны, прыйшоў ён на перамовы ледзь не ноччу, каб у выпадку чаго  ніхто і не ведаў, што ён хадзіў у сваты да Жукоў    ( так у Дубраўках  звалі дзеда Марты). Дзяўчына, якая ўжо спала, добра і не разгледзела тады жаніха, таму і адправілі сватоў ні з чым.

А праз нейкі час Марта з блізкімі пайшла ў царкву і, убачыўшы там дужа прывабнага хлопца, сказала, што за такога б яна не супраць выйсці замуж. “Дык ён жа да цябе сватаўся!” – сказалі здзіўленай дзяўчыне.

І тут ужо, як пазней зразумела Марта, яе памочнікам стаў дзед, які быў не супраць парадніцца з паважаным какорыцкім родам. Ён згаварыўся з Сымонавым бацькам Лявонам, каб зноўку прыслалі сватоў, і справа зладзілася: на сямнаццатым годзе жыцця Марта выйшла замуж і пераехала жыць у Какорыцу. І, як пазней яна гаварыла дзецям – не прагадала, бо і свёкар, і новая радня прынялі яе за дачку і шкадавалі, як маглі.

Гадоў шэсць у іх з мужам не было дзяцей, і толькі пад час вайны, у 1942, нарадзіўся Коля, а праз год – і Надзя. Але ж следам за гэтым прыйшла і бяда. Нехта выдаў, што муж Марты – Сямён Лявонцьевіч Зіновіч – мае сувязь з партызанамі. Яго забралі ў жандармерыю і меліся расстраляць, але на дапамогу прыйшоў вясковы стараста, які параіў родным збіраць подпісы ў падтрымку арыштаванага, у той час як сам хадайнічаў, каб расстрэл Сямёну замянілі адпраўкай на работу ў Германію. Так ён трапіў у канцлагер, перажыў нямала пакут, але ж выжыў. І пасля вяртання дадому ў іх з Мартай нарадзіўся яшчэ і Аляксандр.

Жыць яны к гэтаму часу пераехалі ў Дубраўкі, бліжэй да жончынай радні, паколькі хата ў Какорыцы згарэла пры бамбёжцы. Тады ж загінулі і Сямёнаў бацька з братам. Зіновічы працавалі ў тутэйшым калгасе, гадавалі дзяцей. Старэйшыя, Мікалай і Надзя, пайшлі ў самастойнае жыццё. А малодшы, Аляксандр, ажаніўся, і разам з маладзенькай жонкай, 18-гадовай Нінай, засталіся жыць з бацькамі.

Потым, калі маладыя пабудавалі свой дом у Закляценні, яны забралі да сябе і свёкра са свякроўкай, якіх нявестка на сённяшні дзень называе “залатымі людзьмі”. Свёкар, здароўе якога было падарвана вайной, памёр у 1982 годзе. А Марта Андрэеўна і дагэтуль – яшчэ на нагах. І ў першую чаргу трымае яе на гэтым свеце нявестка, Ніна Уладзіміраўна. Як удалося жанчынам наладзіць такія цёплыя адносіны?

“А я для свякроўкі заўжды была дачкою,  іначай яна мяне і не называла. Дзяцей нам пагадавала, чым магла – дапамагала, таму зараз – наша чарга плаціць за дабро. Ды і няцяжка жыць з ёю. Калі што не так, бывала, то я старалася перамаўчаць. А праз хвіліну і яна суцешвае: ”Дачухна, ты ж паглядзі, птушачкі малыя, і тыя іншым разам пасварацца, а мы ж – дарослыя людзі. Не крыйдуй на мяне…”

У ежы Марта Андрэеўна Зіновіч, якая адзначыла свой векавы юбілей, не перабірае і аддае перавагу простым стравам, у прыватнасці, вельмі любіць бульбу з кіслым малаком. І без работы доўгажыхарка ніяк уседзець не можа. У сям’і лічаць, што так, як бабуля, танюсенька і роўна, чысціць бульбу да гэтай пары ніхто не навучыўся. А яшчэ з пакоя Марты Андрэеўны нярэдка чуюцца песні яе маладосці. Яна і пры гасцях з ахвотай завяла сваю любімую: “Цячэ рэчанька невялічанька, скочу-пераскочу…”

І гэта вельмі добра, калі і ў 100-гадовым узросце чалавеку хочацца спяваць…

Галіна ШАФРАН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...

Александр Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

Вашингтон делает все, чтобы втянуть в украинский конфликт Беларусь....

22 апреля свой профессиональный праздник отметили судебные эксперты

Профессия эксперта благодаря современному кинематографу овеяна духом романтики не...