spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дата:

Паважаныя жыхары і госці Драгічынскага раёна!

Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня – найважнейшая дата ў гісторыі станаўлення беларускай дзяржавы. Гэтае свята па праву з’яўляецца самым дарагім у жыцці многіх пакаленняў і аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю нашай Айчыны, верыць у яе годную будучыню і ўносіць свой уклад у яе працвітанне.

Сёння мы, удзячныя нашчадкі, схіляемся перад доблеснымі франтавікамі і працаўнікамі тылу, якія сваім бессмяротным подзвігам у гады Вялікай Айчыннай вайны падаравалі нам магчымасць мірна жыць і працаваць на свабоднай зямлі. Мы ў вечным даўгу перад тымі, хто на сваіх плячах вынес, выпакутаваў Вялікую Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Цаною многіх жыццяў беларусы заваявалі права на самастойнасць. Нізкі вам паклон, салдаты Айчыны! Вечная памяць Героям!

Працягваючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, мы захоўваем і прымнажаем тое, што было дасягнута за гады незалежнасці. Мы ў адказе за лёс нашай Радзімы і зробім усё, каб кожны наш жыхар быў упэўнены ў заўтрашнім дні, а наша маладая дзяржава была моцнай і квітнеючай.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Дроботы и Сороцни: ищем решение проблем

Середина апреля – на календаре 15‑е число, понедельник. Весна...

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 18 апреля собрал совещание по...

Все школы перейдут на новый режим организации питания к 1 сентября

Все школы перейдут на новый режим организации питания к...

Как в условиях конкуренции работает филиал ЗАО “Консул” в Дрогичине

В условиях жесткой конкуренции приходится работать филиалу ЗАО «Консул»...