spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

“Бездзежскаму фартушку” – 15 гадоў

Дата:

На мінулым тыдні, 17 студзеня, споўнілася 15 гадоў з дня стварэння музея “Бездзежскі фартушок”. Цяпер яго экспазіцыя размяшчаецца ў сямі залах, у якіх экспануюцца багатыя матэрыялы ткацтва і вышыўкі майстрых не толькі Бездзежа, але і навакольных вёсак.

“Бездзежскаму фартушку” – 15 гадоў

Тады, 15 гадоў назад, музей размясцілі ў памяшканні былога вучэбна-вытворчага камбіната. Першапачаткова фонд экспанатаў уключаў у сябе 150 старадаўніх рэчаў. А паколькі фартушкі ў ім пераважалі (50 штук), то і музей назвалі “Бездзежскі фартушок”.

А вы пабывалі ў музеі? Не? Шкада. У бліжэйшы час завітайце туды, прайдзіцеся па залах і вы ўбачыце вельмі шмат цікавага. У сялянскай хаце 19-20 стагоддзяў вы паслухаеце аповед берагінь гэтай багатай спадчыны. Дарэчы, мерапрыемствы тут часта суправаджаюцца выступленнямі народнага фальклорнага калектыву “Купалінка” і народнага калектыву песні і музыкі “Сваякі”. Пасля ўсяго вы абавязкова зразумееце, што “Бездзежскі фартушок” з’яўляецца важным турыстычным аб’ектам Драгічыншчыны, які за час існавання наведалі ўжо звыш 60 тысяч чалавек.

У пачатку 2010 года калектыў музея быў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за захаванне народнай спадчыны. Дыплом, які дырэктару музея Марыі Міхайлаўне Астаповіч уручыў А.Р.Лукашэнка, размешчаны на самым відным месцы, каб наведвальнікі бачылі, як высока ацэнена дзейнасць супрацоўнікаў гэтага своеасаблівага цэнтра культуры.

У 2012 годзе на базе музея паявіўся этнаграфічны комплекс “Бездзежскі фартушок” з сялянскім падвор’ем “Каля Плэсы”. У яго ўвайшлі хляўчук, дрывотня, веялка і іншыя прадметы сівой даўніны. Ёсць тут і конік, запрогшы якога ў брычку, можна ажыццявіць падарожжа-прагулку па наваколлі. А ва ўтульнай сялянскай хаце мясцовыя гаспадыні прапануюць гасцям смачныя стравы нацыянальнай кухні… Таму і прыязджаюць цяпер у Бездзеж, каб правесці вольны час цікава і змястоўна, цэлымі калектывамі не толькі беларусы, але і экскурсанты з блізкага і далёкага замежжа.

Да ўсяго сказанага хочацца дадаць, што з 2008 года калектыў музея ўзначальвае М.М.Астаповіч – жанчына вельмі шчырая, душэўная і добразычлівая. Яна – сапраўдны майстар сваёй справы. Пра такіх звычайна гавораць: гарыць сама і запальвае сэрцы іншых. Менавіта дзякуючы Марыі Міхайлаўне музей у апошні час стаў своеасаблівым цэнтрам адраджэння ранейшых мясцовых традыцый і розных народных абрадаў.

Кажуць, адзін у полі – не воін. Вось і М.М. Астаповіч не ўяўляе сваю работу без Ніны Сцяпанаўны Ярмац, якая з першага дня адкрыцця музея працуе тут галоўным захавальнікам фондаў.

Аляксей ФЁДАРАЎ

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...