Ветэраны ўшанавалі лепшых кветкаводаў

, , Leave a comment

1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, у гарадскім Доме культуры сабраліся ветэраны працы– тыя, хто ў свой час добрасумленна працаваў на розных участках прамысловай вытворчасці і ў іншых галінах народнай гаспадаркі, уносячы дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Драгічыншчыны…

Пераможцы агляду-конкурсу кветкаводы-аматары (злева направа) Надзея Мікалаеўна Краўчук, Вера Нікіфараўна Матузка і Раіса Васільеўна Брыч

Пераможцы агляду-конкурсу кветкаводы-аматары (злева направа) Надзея Мікалаеўна Краўчук, Вера Нікіфараўна Матузка і Раіса Васільеўна Брыч

З віншаваннямі з нагоды свята і з самымі найлепшымі пажаданнямі да пажылых людзей звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.А.Верамейчык, начальнік упраўлення па працы,  занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Т.У.Масюк і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі С.А.Магілянчык. Святлана Андрэеўна агучыла вынікі агляду-конкурсу на лепшае падвор’е і лепшага кветкавода 2013 года сярод ветэранаў горада.

Першае месца ў аглядзе-конкурсе заняла Надзея Мікалаеўна Краўчук з вуліцы Васільковай, другое – Вера Нікіфараўна Матузка з вуліцы Чкалава і трэцяе – Раіса Васільеўна Брыч з ву-ліцы Чарткова. Пад апладысменты прысутных пераможцам былі ўручаны спецыяльныя дыпломы і прызы.

Адзначалася, што не толькі названыя, але і многія іншыя ветэраны шмат робяць для таго, каб наша паўсядзённае жыццё было прыгожым і змястоўным. Сярод іх – Маргарыта Іванаўна Амельяновіч, Паліна Якаўлеўна Селяйковіч, Марыя Нікіфараўна Лапачук, Валянціна Паўлаўна Клімчук, Ганна Кліменцьеўна Цімашук, Ніна Кліменцьеўна Казейка і іншыя. Яны таксама актыўна займаюцца кветкаводствам і выходзілі пераможцамі ў ранейшых аглядах-конкурсах.

Шмат цёплых і душэўных слоў на мерапрыемстве было выказана ў адрас доўгажыхаркі Настассі Ануфрыеўны Лагуты з нагоды яе 90-годдзя. Жанчына ў свой час шмат гадоў адпрацавала медсястрой у райбальніцы.

Не абышлося свята без задушэўных лірычных песень і вясёлых танцаў. Культработнікі раёна падрыхтавалі для ветэранаў даволі цікавыя нумары мастацкай самадзейнасці.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама У.І.Нерад.

Аляксей ФЁДАРАЎ

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

(Visited 39 times, 1 visits today)
 

Оставьте комментарий

(*) Required, Your email will not be published