“БЕКАС” ПЕРААДОЛЬВАЕ МЕЖЫ

Дата:

З Польшчы нядаўна вярнуўся ансамбль паляўнічай музыкі “Бекас” Драгічынскай школы мастацтваў.
Пяты раз творчы калектыў, аналагаў якому няма на Беларусі, удзельнічаў у фестывалі паляўнічай музыкі, які штогод улетку ладзіцца ў горадзе Тухола. І на гэты раз драгічынскія выканаўцы паляўнічых маршаў і фанфар былі адзначаны дыпломамі музычнага фэсту.
Так, Мікалай Шавялюк заняў другое месца сярод салістаў свайго класа. Два другіх прызавых месцы ў розных намінацыях былі прысуджаны ансамблю.
Але найвялікшай узнагародай для калектыву стаў парфарасны рог. Музычны інструмент, пра які даўно марылі кіраўнік гурта Мікалай Шаўчук і яго выхаванцы, падарылі беларусам арганізатары фестывалю.
Няма часу для адпачынку “бекасятам”. Напачатку жніўня Мікалай Шаўчук, Мікалай Шавялюк і Аляксей Амялюсік маюць намер паўдзельнічаць у Міжнародным фестывалі ў гонар заступніцы палявання Дзіяны. Упершыню калектыў атрымаў запрашэнне выступіць ва Украіне: фестываль будзе праводзіцца ў Львове.

Ніна ТКАЧУК.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе проходят комплексные учения

Учения в районе будут проходить в течение двух дней...

В Дрогичинском районе введено ограничение на посещение лесов

Такое решение принято в связи с установившимся 3 классом...

В Дрогичине прошло первенство по многоборью «Защитник Отечества»

Сегодня, 27 марта, на городском стадионе было многолюдно. Старшеклассники...

Дифференцированный учет

Управление по работе с плательщиками по Дрогичинскому району инспекции МНС...