·   Войти
Найден кошелек, связка ключей. Звонить по тел. 34865

1 верасня ўступіў у сілу Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

Автор: в 14th Сентябрь 2010
Bookmark and Share
2
1 верасня ўступіў у сілу Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”  | read this item

1 верасня ўступіў у сілу Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Па просьбах чытачоў паведамляем пра асноўныя змены, якія ім унесены.

Для вывучэння новых правіл у школах прадугледжаны трохгадовы пераходны перыяд. У дыктоўках памылкі будуць выпраўляцца чырвоным, але адзнака будзе залежаць толькі ад колькасці памылак паводле старой арфаграфіі. У цэнтралізаваныя тэсціраванні і разнастайныя экзаменацыйныя заданні тры гады не будуць уключацца пункты, якія тычацца новых правілаў. Альбо пры няправільным адказе іх не залічаць як памылкі. У той жа час трохгадовы перыяд не тычыцца СМІ, кніжных выдавецтваў.

У продажы ўжо з’яві-ліся “Беларускі арфаграфічны слоўнік” і “Сучасны руска-беларускі слоўнік для школьнікаў”, складзеныя паводле новых правілаў.
Па-першае, ліквідаваны выключэнні з “залатога” беларускага правіла акання. Адгэтуль калі на “о” не падае націск, яно пішацца як “а”: было Токіо, стала Токіа.
Па-другое, “у” пасля галоснай пераходзіць у “ў” не толькі ў беларускіх, але і ў іншамоўных словах: раней пісалі “ва універсітэце”, будзе – “ва ўніверсітэце”. Выключэнне, аднак, усё ж зроблена: для лацінскіх слоў, якія заканчваюцца на –ус і –ум: радыус, прэзідыум.
Па-трэцяе, у канцоўках слоў на –эль і –эр “э” перайшло ў “а” паводле народнага вымаўлення: “камп’ютэр” змяніў аблічча на “камп’ютар”, а замест “шніцэля” трэба есці “шніцаль”.
Па-чацвёртае, многія словы, у якіх вымаўляецца “э”, атрымалі і на пісьме законнае “э”: сэрвіс, рэзюмэ.
Па-пятае, адбыліся змены ў правапісе складаных і складанаскарочаных слоў. Усе часткі пішуцца так, як чуюцца: райвыканкам, спецкар, прафкам.
Па-шостае, спрошчаны правілы пераносу слоў, што цалкам адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.
Па-сёмае, упарадкавана напісанне вялікай і малой літар. У першую чаргу гэта тычыцца слоў рэлігійнага значэння: “бог” нарэшце будзем пісаць з вялікай літары – Бог.





Важно: У нас включена функция проверки комментариев. Поэтому не надо отправлять повторно. Просто подождите когда комментарий будет одобрен. Не надо спамить.

Последние горячие новости

Лента новостей

Сельскохозяйственные объекты – зона повышенного контроля… thumbnail

Сельскохозяйственные объекты – зона повышенного контроля…

Современный этап развития общества характеризуется устойчивым
Госпожнадзор проверил состояние пожарной безопасности в учебных заведениях Дрогичинского района thumbnail

Госпожнадзор проверил состояние пожарной безопасности в учебных заведениях Дрогичинского района

В современных условиях пожары являются наиболее
СОРОК ЛЕТ СПУСТЯ… thumbnail

СОРОК ЛЕТ СПУСТЯ…

Между этими фотоснимками – промежуток времени
КОМАНДИР ОТДЕЛЕНИЯ thumbnail

КОМАНДИР ОТДЕЛЕНИЯ

Андрей Ковалевский родился в Антополе. В
1 мая — праздник труда и весны thumbnail

1 мая — праздник труда и весны

Уважаемые жители района! Примите искренние поздравления
©БЕЛТА