14 мая ў Драгічыне адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Дата:

14 мая ў Драгічыне адбылася ўрачыстасць, прысвечаная важнаму дзяржаўнаму святу, – Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які традыцыйна адзначаецца ў другую нядзелю мая. На цэнтральнай плошчы горада сабраліся прадстаўнікі мясцовых органаў улады, працоўных калектываў, вучні школ горада, працоўная моладзь, ветэраны.

Права падняць дзяржаўны сцяг было нададзена выдатнікам вучобы, вучню 11 класа гімназіі Станіславу Ляхоўчыку і вучаніцы 6 класа  СШ №1 Таццяне Ільючык.

Да прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Уладзіміраўна Барташ.

– Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы гонарам за прыналежнасць да беларускага народа, – адзначыла кіраўнік дэпутацкага корпуса. – Сёння мы жывем у стабільнай, паспяховай і цывілізаванай дзяржаве, дзе развіваюцца эканоміка, навука і культура, адна з лепшых у свеце сістэма адукацыі.  На высокім узроўні забяспечваецца нацыянальная бяспека. Патэнцыял, які мы маем, дазваляе краіне дэманстраваць жыццяздольнасць нават у самыя няпростыя перыяды, але самае галоўнае – нам неабходна вынікова, якасна і плённа працаваць. Працаваць на прынцыпах самафінансавання і атрымліваць прыбытак, выкарыстоўваць самыя новыя тэхналогіі, развіваць навукаёмкія галіны, імпартазамяшчальныя і экспартаарыентаваныя вытворчасці. Актыўнымі ўдзельнікамі дзяржаўнага будаўніцтва з’яўляюцца і жыхары нашага раёна. І на першы план у нашай дзейнасці выходзяць мэты кардынальнага павышэння якасці жыцця насельніцтва.

З вялікім натхненнем і ноткамі лірычнасці прагучалі словы маладога спецыяліста гарадскога Дома культуры Таццяны Цыганчук.

Увогуле ж гэты дзень быў напоўнены асаблівай актуальнасцю і глыбокім сэнсам. Бо святыя сімвалы дзяржаўнасці звязваюць разам усё самае для нас дарагое: гераічныя здзяйсненні продкаў, дасягненні цяперашняга пакалення і тыя вяршыні, якія вольнай сям’і мільёнаў беларусаў трэба будзе заваяваць у будучыні.

Генадзь ДЗЕЮН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

Формирование ВНС идет достаточно гласно, сообщил журналистам председатель ЦИК...

В Беларуси скорректирован порядок предоставления и использования спонсорской помощи

Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112,...

В Дрогичинском районе проходят комплексные учения

Учения в районе будут проходить в течение двух дней...