spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

31 мая ў Драгічыне стартуе міжнародны конкурс “Палескі агеньчык”

Дата:

Ужо заўтра Драгічын на некалькі дзён зноў стане музычным цэнтрам краіны – у горадзе стартуе 3-ці Міжнародны конкурс юных музыкантаў “Палескі агеньчык”. Арт-дырэктар конкурсу, наш славуты зямляк, піяніст і кампазітар Юрый Бліноў абяцае захапляльнае і насычанае музычнае свята з удзелам прадстаўнікоў 14 краін свету.

Трэба адзначыць, што гэта добрая справа была распачата нашым таленавітым суайчыннікам на сваёй малой радзіме ў 2014-м годзе і ў далейшым знайшла падтрымку на ўзроўні аблвыканкама, райвыканкама і многіх жыхароў Драгічыншчыны. І сёння гэта мерапрыемства, якое дае магчымасць не толькі пазнаць чароўны свет класічнай музыкі і паслухаць выступленне лепшых выканаўцаў свету, але і адкрыць новыя імёны на небасхіле музычнай культуры, мае дастойны працяг. Вось і 3-ці Міжнародны конкурс юных музыкантаў “Палескі агеньчык”абяцае даволі насычаную і захапляльную праграму і цікавыя сустрэчы.

Як паведаміў арт-дырэктар мерапрыемства Юрый Уладзіміравіч Бліноў, на працягу некалькіх дзён – з 31 мая па 2 чэрвеня – на сцэнах гарадскога Дома культуры, дзіцячай школы мастацтваў і гімназіі г.Драгічына будуць спаборнічаць юныя піяністы, кампазітары, баяністы і акардэаністы ва ўзросце ад 6 да 21 года. Традыцыйна ў ГДК пройдуць і канцэрты з удзелам славутых музыкантаў, членаў журы конкурсу: канцэрт адкрыцця (31 мая ў 19.30), на якім выступяць выбітныя піяністы Сяргей Кузняцоў (Расія), Марка Марцін (Эстонія), Юрый Бліноў і Наталля Котава-Громава (Беларусь), і канцэрт “Musica Nova” (2 чэрвеня а 19-й гадзіне) з твораў членаў журы – кампазітараў Валерыя Воранава (Германія), Веранікі Рыш-Швец (Францыя), Золтана Алмашы (Украіна), Канстанціна Яськова і Юрыя Блінова (Беларусь).

Журы катэгорыі “Баян/акардэон” узначальвае сусветна вядомы акардэаніст, прафесар, віцэ-прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі баяна і акардэона Цібар Рац (Славакія), для якога Драгічын стаў адным з улюбёных месцаў. У складзе журы таксама будзе знакамітая беларуская акардэаністка Лідзія Скачко, наш зямляк, выкладчык сталічнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Сяргей Авадок, вядомы баянны кампазітар Аляксандр Пажарыцкі, баяніст, заслужаны артыст Польшчы Аляксандр Шугаеў.

А самае цікавае адбудзецца ў нядзелю, 3 чэрвеня, на сцэне ГДК – упершыню ў гісторыі конкурсу фінал катэгорыі “Фартэпіяна” пройдзе ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Мурада Асуіла (Марока). Арганізатары шчыра запрашаюць усіх жадаючых на гэтую ўнікальную падзею. Уваход на яе, як і на ўсе праслухоўванні конкурсу, – свабодны. Прыходзьце, каб паслухаць і падтрымаць выканаўцаў сваімі апладысментамі. Бо прымаць у сваім горадзе музыкантаў, якія выступалі ў лепшых канцэртных залах свету, – сапраўды рэдкая ўдача!

Галіна ВІКТАРАВА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Александр Лукашенко дал наказ делегатам ВНС: надеюсь, что когда нас не станет, вы удержите страну

Президент Беларуси Александр Лукашенко, который выдвинут на пост председателя VII...

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

Народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя...

Мнение делегата ВНС, председателя районного исполнительного комитета Александра Дорошенко

«Всебелорусское народное собрание — это наша традиция единства, наша...