spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

А што ў вашым рацыёне ?

Дата:

27 гадоў прайшло пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аднак і сёння некаторых жыхароў раёна непакояць пытанні наконт забруджанасці мясцовасці радыенуклідамі. Ці меншай стала іх актыўнасць? Якім прадуктам харчавання трэба аддаваць перавагу? Пры адказе на гэтыя пытанні нам значную дапамогу аказалі супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Бясспрэчна, вынікі чарнобыльскай аварыі даюць пра сябе знаць і па сённяшні дзень. Згодна пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2010г. №132, зацверджаны пералік населеных пунктаў і аб’ектаў, што знаходзяцца ў зонах радыеактыўнай забруджанасці. Так, у нашым раёне гэта Закозель, Валавель, Орлавічы, Селішча, Сулічава, Аляксеевічы, Пярэспа, Скрыпялі, Вялікі Лес і Залессе. Названыя вёскі аднесены да зоны пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем.

На падставе даных па шчыльнасці забруджвання тэрыторый па стану на 1.06.2009г. з зоны радыеактыўнага забруджвання выйшлі вёскі Брашэвічы, Вулька, Завялёўе, Літоўск, Нямержа, Сварынь, Гаравіца і Маркавічы.

З аварыйнага рэактара Чарнобыльскай АЭС вучоныя даследавалі звыш двух дзясяткаў асноўных радыенуклідаў. Большая частка іх распалася на працягу некалькіх месяцаў пасля трагедыі і небяспекі не ўяўляе. Цяпер дзейнічаюць некалькі радыеактыўных асноўных ізатопаў цэзія і стронцыя. Гэта доўгажывучыя ізатопы, перыяд распаду якіх роўны ў сярэднім 40 гадам. Іх наяўнасць на той ці іншай тэрыторыі сёння выклікае неабходнасць правядзення дазіметрычнага кантролю прадуктаў харчавання. Для забеспячэння гэтага кантролю ў нас ёсць радыелагічныя лабараторыі пры раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, камбікормавым заводзе, рынку, нарыхтоўчай канторы і райветлабараторыі.

Для прафілактыкі накаплення радыеактыўных рэчываў у людзей важнае значэнне мае выбар правільнага рацыёну. Даследаванні вучоных паказалі, што павелічэнне колькасці паўнацэннага бялку да 18-40% агульнай каларыйнасці рацыёну прыводзіць да зніжэння назапашвання цэзію – 137 на 32% і стронцыю – 90 – на 62%.

Аналагічны эфект выклікае абагачэнне рацыёну амінакіслатой, асноўнымі крыніцамі якой з’яўляюцца малочныя прадукты, мяса, рыба, яйкі, бабовыя. Мэтазгодна ўключэнне ў рацыён марскіх прадуктаў: рыбы, марской капусты і інш., якія ўтрымліваюць паўнацэнныя бялкі, мікраэлементы, вітаміны і здольныя павышаць супраціўляльнасць арганізма да дзеяння радыенуклідаў.

Паскоранаму вывядзенню радыяцыі садзейнічаюць і прадукты, багатыя клятчаткай: ячменныя крупы, проса, многія ягады, яблыкі, грушы і г.д. Здольнасцю адсарбіраваць радыенукліды і паскараць іх вывя- дзенне са страўнікава-кішэчнага тракту валодаюць прадукты, што ўтрымліваюць пекцінавыя рэчывы, — яблыкі, морква, капуста, джэмы, мармелад. Дарэчы, гэтай уласцівасцю валодаюць фруктова-ягадныя і агароднінныя сокі з мякаццю.

З агародніны асабліва неабходна выдзеліць моркву. У яе састаў уваходзіць карацін, які значна павышае ўстойлівасць арганізма да радыяцыйнага ўздзеяння. Рэкамендуецца таксама ўключаць у рацыён грэчку, алей, хрэн, рэдзьку, чарнаплодную рабіну, грэцкія арэхі, разынкі і хлебны квас.

І яшчэ. Праз некалькі месяцаў  пачнецца масавы збор грыбоў, якія найбольш падлягаюць радыеактыўнаму забруджванню. Неабходна ўлічваць і той факт, што нават у адным і тым жа лясніцтве на розных участках “дары лесу” могуць мець розны ўзровень радыяцыі. Таму ўсе сабраныя грыбы трэба абавязкова правяраць у радыелагічнай лабараторыі.

Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Активисты и общественники Дрогичинщины в рамках республиканского субботника приняли участие в акции «Время помнить»

В данной акции участие приняли Дрогичинская районная организация БРСМ,...

Магазины, рынки, такси, услуги на дому: когда покупателям должны выдавать чек

В соответствии с Налоговым кодексом Республики Беларусь, при реализации...

Вспашка и культивация. Как оказывать услуги, не нарушая законодательство

С наступлением весны растет популярность таких видов деятельности, как...

Дроботы и Сороцни: ищем решение проблем

Середина апреля – на календаре 15‑е число, понедельник. Весна...