ЧАРАЎНІЦЫ ПРЫГАЖОСЦІ

, , Leave a comment

У раённым камбінаце бытавога абслугоўвання насельніцтва працуе нямала майстроў, якія заўсёды гатовы аказаць тую ці іншую паслугу чалавеку, выканаць яго заказ хутка і якасна.
Асаблівай папулярнасцю карыстаецца ў жыхароў горада і сяльчан швейнае атэлье КБА.  Калектыў яго працуе ў зладжаным рытме, што дае магчымасць абслу-               гоўваць кліентаў на самым высокім узроўні. Асаблівай пахвалы заслугоўваюць закройшчыцы лёгкага плацця і верхняй жаночай вопраткі Людміла Яўгенаўна Сакалоўская і Кацярына Іванаўна Лучыц. Першая з іх, напрыклад, па выбранай спецыяльнасці працуе ўжо 26 гадоў, а другая – 36. Як бачым, вопыту жанчынам не займаць, яны сапраўдныя чараўніцы прыгажосці. Таму ўсё, што выходзіць з-пад іх рук, радуе не толькі вока, але і душу.  Вельмі ўдзячны ім многія людзі і за рамонт старога  адзення, якому яны вяртаюць другое жыццё.
Да ўсяго сказанага хочацца дадаць, што калектыў швейнага атэлье (усяго 9 чалавек) у апошні час працуе з прыбыткам. Пастаяннымі яго заказчыкамі з’яўляюцца не толькі грамадзяне, але і такія арганізацыі, як ПМК-8, лясгас і некаторыя іншыя.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) работніцы швейнага атэлье Л.Я. Сакалоўская і  К.І.Лучыц.
Фота Юрыя Сяргея.
(Visited 12 times, 1 visits today)
 

Оставьте комментарий

(*) Required, Your email will not be published