ДОКТАР НАВУК З ГАЛОЎЧЫЦ

Дата:

Ёсць у кнізе “Памяць. Драгічынскі раён” на 430-й старонцы такая звестка: “Аляксандр Сцяпанавіч КРАЎЧУК. Вучоны-матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1981). Нара-дзіўся 7.04.1944 г. у в.Галоўчыцы Драгічынскага р-на. Скончыў Антопальскую сярэднюю школу (1962 г.), механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржуніверсітэта імя М.В.Ламаносава (з адзнакай, 1967 г.), аспірантуру пры тым жа факультэце (1970 г.)”.
На апошні радок аўтар гэтага допісу ў газету звярнуў асаблівую ўвагу: мінула ўжо аж 40 гадоў, калі ў самастойным жыцці майго земляка адбылася вось такая значная падзея. І не апошняя! Затым Аляксандр Краўчук абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне матэматычнага мадэліравання ў механіцы. У 1970-1987 гадах у Маскоўскім інстытуце электроннага машынабудавання прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да прафесара. Стажыраваўся ў Парыжскім універсітэце. Лаўрэат прэміі Дзяржадукацыі СССР (1985) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1989). Цяпер працуе ў Маскоўскім інстытуце прыборабудавання прарэктарам па навуковай рабоце, адначасова кіруе кафедрай медыцынскага прыборабудавання. Удзельнічае ў рабоце шэрагу саветаў па абароне дысертацый у МДУ, Інстытуце праблем механікі Расійскай акадэміі навук і інш., у рабоце рэдкалегій, навуковых і навукова-метадычных саветаў па прыборабудаванню. Працягвае навуковую работу ў галіне матэматычнага мадэліравання і прыборабудавання…
Нарадзіўся Аляксандр Краўчук на хутары, за некалькі кіламетраў на поўнач ад Галоўчыц.
Ягоны бацька, Сцяпан Рыгоравіч, загінуў радавым чырвонаармейцам 28 сакавіка 1945 года ў Германіі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Яму было ўсяго 36 гадоў. Гэтак родная маці, Ніна Фёдараўна, стала салдацкай удавой, у нялёгкі пасляваенны час ставіла сына на ногі. І зрабіла гэта, як бачым, найлепшым чынам. Ужо калі закончыў універсітэт, Аляксандр з жонкай Таццянай ды малалетнімі дзецьмі прыязджаў улетку дамоў, дапамагаў адзінокай маці на сялянскай гаспадарцы, бавіў час з вясковымі франтавікамі. І рабіў гэта з вялікай асалодай. Здаралася і так, што Ніна Фёдараўна па запрашэнню дарослага, досыць адукаванага сына прыязджала ў Маскву, ад шчырага сэрца радавалася яго імкліваму ўзыходжанню па трывалых лесвіцах самастойнага жыцця. Ёй, працавітай сялянскай жанчыне, зайздросцілі многія вясковыя маці. Шкада толькі, што яна заўчасна пайшла на вечны спакой, а таму нітачка іх трапяткіх парыванняў адзін да аднаго раптоўна абарвалася…
Захаваўся фотаздымак у цэнтры якога Аляксандр – побач з жонкай Таццянай, задумлівая маці – з крыху нахмураным тварам…
У гэтыя чароўныя дні пачатку лета ён напомніў аб тым незабыўным часе, калі ўсе яны былі яшчэ маладымі, бясконца шчаслівымі ад сустрэч на вясковых падворках са сваімі блізкімі родзічамі, гасціннымі і добразычлівымі землякамі. І зноў жа шкада, што такога незабыўнага моманту ў жыцці маёй роднай вёскі больш ніколі не будзе…

Мікола ПАНАСЮК,
в.Галоўчыцы.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Беларуси скорректирован порядок предоставления и использования спонсорской помощи

Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112,...

В Дрогичинском районе проходят комплексные учения

Учения в районе будут проходить в течение двух дней...

В Дрогичинском районе введено ограничение на посещение лесов

Такое решение принято в связи с установившимся 3 классом...

В Дрогичине прошло первенство по многоборью «Защитник Отечества»

Сегодня, 27 марта, на городском стадионе было многолюдно. Старшеклассники...