spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ДРАГІЧЫНСКІЯ ЗОРКІ НА НЕБАСХІЛЕ БРЭСТЧЫНЫ

Дата:

Напрыканцы мая ў Брэсце прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю эстраднага мастацтва “Рытмы маладосці”, які пакінуў значны след у памяці не толькі яго ўдзельнікаў, але і шматлікіх гледачоў. Драгічыншчыну ў горадзе над Бугам прадстаўлялі пераможцы занальнага конкурсу эстраднага мастацтва Арцем Саладуха (узроставая група 11-14 гадоў), Яна Карнейчык (узроставая група 15-18 гадоў) і Ніна Чылей (узроставая група 19-31 год).
Юная душа надзвычай адчувальная да прыгожага. Магчыма таму маладыя людзі адчуваюць сябе неаддзельнымі ад сусветнага хараства і намагаюцца перадаць гэтую гармонію ў колеры, руху, слове, гуку. Важна, каб побач з іскрынкай адоранасці знаходзіўся мудры настаўнік, які не дазваляў бы згаснуць творчаму натхненню, падтрымліваў яго і развіваў. Менавіта так запальваюцца зоркі творчага таленту.
Арцём Саладуха і Яна Карнейчык займаюцца ў вакальнай студыі раённага цэнтра пазашкольнай работы, кіруе якой Вера Раманаўна Лінкевіч. Выхаванцы Веры Раманаўны неаднаразова з’яўляліся дыпламантамі такіх конкурсаў, як “Берасцей-ская зорка” і “Ратнаму подзвігу славу пяём”. Не стаў выключэннем і сёлетні фестываль “Рытмы маладосці”. Так, Арцём Саладуха (на здымку) узнагароджаны дыпломам I ступені за папулярызацыю эстраднага мастацтва, выканаўчае майстэрства і паспяховы ўдзел у фестывалі. Яна Карнейчык і Ніна Чылей, якая працуе дырэктарам Равінскага сельскага Дома культуры, атрымалі Ганаровыя граматы.
Фестываль доўжыўся два дні. За гэты час нашы самадзейныя артысты не толькі па-майстэрску выканалі свае конкурсныя песні, адну – па ўласнаму выбару, другую – беларускага аўтара, але і прынялі ўдзел у канцэрце “Лаві настрой” і канцэрце-дыскатэцы “Вялікая перамена”.
Найлепшы нумар Арцёма Саладухі – песня “Зорка” з репертуару расійскага спевака Вітаса – прагучаў на заключным гала-канцэрце фестывалю “Рытмы маладосці”.

Наталля МІХНЮК,
метадыст раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры райвыканкама.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Активисты и общественники Дрогичинщины в рамках республиканского субботника приняли участие в акции «Время помнить»

В данной акции участие приняли Дрогичинская районная организация БРСМ,...

Магазины, рынки, такси, услуги на дому: когда покупателям должны выдавать чек

В соответствии с Налоговым кодексом Республики Беларусь, при реализации...

Вспашка и культивация. Как оказывать услуги, не нарушая законодательство

С наступлением весны растет популярность таких видов деятельности, как...

Дроботы и Сороцни: ищем решение проблем

Середина апреля – на календаре 15‑е число, понедельник. Весна...