МАЕМ СВАЁ НАСЕННЕ КУКУРУЗЫ

Дата:

Сельскія працаўнікі даўно пераканаліся ў тым, што кукуруза сапраўды з’яўляецца каралевай палёў. З яе рыхтуюць высокакаларыйны корм для жывёлы. Спажываючы яго, каровы даюць шмат малака, а бычкі даволі хутка прыбаўляюць у сутачнай вазе.

Улічваючы каштоўныя біялагічныя ўласцівасці кукурузы, штогод пад яе расшыраюцца пасяўныя плошчы і ў нашым раёне. Праўда, да нядаўняга часу гэта рабіць было нялёгка. Справа ў тым, што насенне каралевы палёў даводзілася купляць па вельмі высокіх цэнах у Малдове, Расійскай Федэрацыі, Украіне і нават у Францыі.
У апошнія ж гады на Брэстчыне, у тым ліку і ў нашым раёне, вырашылі навучыцца атрымліваць насенне кукурузы на месцы – на сваіх землях. Так, у нас гэтай справай займаюцца сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы “Аляксеевічы-Агра”, “Імянінскі” і ААТ “Драгічынскі райаграсэрвіс”. Летась у першай гаспадарцы пад кукурузу на насенныя мэты адвялі 150 гектараў, у другой – 100 і ў адкрытым акцыянерным таварыстве – 50 гектараў.
Вядома, пад кукурузу падабралі добрыя папярэднікі, глебу багата заправілі арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Словам, уся агратэхніка  вырошчвання каралевы палёў вялася толькі на навуковай аснове. На працягу мінулага года на базе нашага раёна прайшлі 3 міжнародныя семінары. Вучоныя Беларусі і іншых краін уважліва сачылі за развіццём раслін кукурузы, давалі карысныя парады аграрыям.
Поспех, як кажуць, не прымусіў сябе чакаць. Уборка кукурузы на насенне прайшла арга-нізавана і ў лепшыя тэрміны. І ўраджай атрыманы нядрэнны. Кожны гектар пасеваў даў у сярэднім па 150 цэнтнераў насення з пачаткамі, а без пачаткаў – 60 цэнтнераў.
Пазней насенне адпраўлялі на Івацэвіцкі кукурузна-калібраваны завод, дзе яго даводзілі да высокіх кандыцый. І цяпер у нашым раёне ёсць сваё насенне кукурузы, якое прыкладна ў 3 разы таннейшае за імпартнае.
І яшчэ. Вырошчванне кукурузы на насенне – справа даволі выгадная. Той, хто гэтым займаецца, аказваецца ў вый-грышы, атрымліваючы значныя грашовыя прыбыткі.
Нядаўна стала вядома, што рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 28.12.2010 г. №1246 “Аб прэміраванні за дасягненне высокіх паказчыкаў у вырошчванні бульбы, кукурузы на насенныя мэты ў 2010 годзе” сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы “Аляксеевічы-Агра” і “Імянінскі” ўдастоены Ганаровых дыпломаў і грашовых прэмій у памеры 2,4 млн. рублёў кожны.
Аляксей ФЁДАРАЎ.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Отбор кандидатов на службу

Дрогичинский районный отдел Следственного комитета Республики Беларусь осуществляет отбор...

ГАИ уделит особое внимание соблюдению ПДД мотоциклистами, велосипедистами и пешеходами на СПМ

В Беларуси 29 марта проходит единый день безопасности дорожного...

Сегодня в районе продолжаются комплексные учения

Будут отработаны вопросы организации оповещения населения с запуском электросирен. Обращаем...

Как защитить интересы молодого специалиста, улучшить коллективный договор, получить социальный отпуск…

Разноплановые темы и вопросы, связанные с защитой трудовых, социально-экономических...