spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

НА ГУМАРЫСТЫЧНЫМ “П’ЕДЭСТАЛЕ”

Дата:

“За жываты трымаліся, ад смеху аж качаліся” – так называлася праграма, якую вынеслі на суд журы IV абласного свята народнага гумару “Спораўскія жарты” самадзейныя артысты Драгічыншчыны.
З сямнаццаці чалавек складалася наша каманда. Задача стаяла няпростая: не бухнуцца тварамі ў бруд самім і дасціпным гумарам, іскрамётнымі жартамі прымусіць узяцца за жываты іншых. З першага такога свята драгічынцы вярнуліся пераможцамі, а ў якасці прыза прывезлі барана. Удала выступалі яны і пазней.
На працягу двух дзён Спорава з’яўлялася сталіцай гумару. Але ж нашы артысты ўдзельнічалі ў свяце ўсяго адзін дзень – у нядзелю. У суботу многія з іх выступалі ў канцэрце, прысвечаным 66-й гадавіне вызвалення Дра-гічынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тым не менш, ім удалося сарваць авацыі гледачоў і звярнуць на сябе ўвагу журы.
Тон усяму выступленню, бясспрэчна, адразу ж задалі вядучыя праграмы Алена Стэльмашук і Таццяна Усціянчык. Алена, з уласцівай ёй каларытнасцю, прачытала гумарэску “Аб самым галоўным” і праспявала прыпеўкі. З першага імгнення свайго паяўлення на сцэне лю-бімцам публікі стаў мастацкі кіраўнік Ліпніцкага Дома культуры і ўдзельнік тэатра мініяцюр Дома культуры г.Драгічына Уладзімір Дзячок, які выканаў песню “На вуліцы мокра, а на ганку суха”. Пазней, разам з кіраўніком танцавальнага калектыву “Маскарад” Марынай Цыганчук, Уладзімір “ажывіць” на сцэне знакаміты танец “Бітэ-дрітэ, фрау-мадам…” з кінакамедыі “Вяселле ў Малінаўцы”. Яго талент будзе адзначаны журы: у якасці прыза за перамогу ў намінацыі “Песня” Уладзімір Дзячок атрымае радыёмікрафон.
Таксама радыёмікрафон арганізатары свята ўручаць драгічынцам і за перамогу ў намінацыі “Эстрадная мініяцюра”. А дакладней, за пародыі на зорак расійскай эстрады Рыгора Лепса, Лаліту, Людмілу Гурчанка і Барыса Майсеева, Жанну Агузараву, якія выканалі Кірыл Клепас, Алена Супрун, Аксана Голік, Аляксандр Грэчка і Ірына Юскавец.
Свой уклад у агульны поспех зрабілі і работнікі культуры з Вулькі Радавецкай – Наталля Міхнюк і Іна Сліўко. Жанчыны паказалі мініяцюру “Слабая”.
Такім чынам, драгічынская каманда зноў апынулася на гумарыстычным п’едэстале пашаны. Праўда, на гэты раз абышлося без жывога прыза: DVD-прайгравальнік будзе напамінаць нашым артыстам аб шчаслівым ліпеньскім дні, які яны правялі на свяце “Спораўскія жарты”.

Ніна ТКАЧУК.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

РИКЗ: удаленные с ЦЭ будут пересдавать экзамен в августе, поступить они смогут только в колледжи

Удаленные с централизованного экзамена за нарушение правил его проведения...

Два бухгалтера в Дрогичинском районе присвоили деньги и товары почти на Br260 тыс.

Прокуратура Дрогичинского района поддержала в суде государственное обвинение по...

В Дрогичинском военном комиссариате 16 апреля прошел День призывника

Сказать теплые напутственные слова и вручить в торжественной обстановке...

В Дрогичинском районе почтили память жителей деревни Сварынь, убитых в годы войны

Сегодня, 16 апреля, исполнилось 80 лет, как фашистскими карателями...