spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Надзённыя клопаты і задачы прафсаюзаў былі акрэслены і абмеркаваны на рэспубліканскай семінар-нарадзе

Дата:

“Галоўная задача – гэта арганізацыя добрых спраў”, – з такім асноўным пасылам звярнуўся да ўдзельнікаў чарговага семінара-нарады ў Мінску старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Сяргеевіч Орда. У мерапрыемстве, якое прайшло напачатку чэрвеня, былі задзейнічаны старшыні абласных, раённых, гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў, у ліку якіх была і прафсаюзны лідар нашага раёна Таццяна Уладзіміраўна Масюк, а таксама прадстаўнікі служб па сувязях з грамадскасцю, якія створаны на месцах і на дабрачынных пачатках будуць інфармаваць насельніцтва аб лепшых пачынах гэтай самай масавай грамадскай арганізацыі і яе актывістаў.

Семінар-нарада была намечана ў рэспубліканскім Доме прафсаюзаў, і да яе афіцыйнага адкрыцця ўдзельнікі мелі магчымасць наведаць музей гісторыі прафсаюзнага руху, дзе можна было паглядзець не толькі пэўныя гістарычныя экспанаты, але і сувеніры, якія былі падораны прафсаюзным дзеячам Беларусі іх калегамі з розных куткоў свету, а таксама пазнаёміцца з захапляючымі рукатворнымі работамі-шэдэўрамі народных умельцаў з розных куткоў Беларусі. Завяршалася выстава ў імправізаванай зале, дзе многія імкнуліся зрабіць памятныя фотаздымкі на жыццясцвярджальным фоне прафсаюзнага дэвізу “Мы– разам”. Не сталі выключэннем і прадстаўнікі Драгічыншчыны…

Праграму мерапрыемства адкрыў старшыня ФПБ М.С. Орда. Выступаючы перад прысутнымі, ён агучыў актуальныя пытанні і праблемы дзейнасці на сучасным этапе, падкрэсліўшы, што “галоўная задача прафсаюзаў – гэта арганізацыя добрых спраў”. Бо менавіта па іх людзі мяркуюць аб тым, наколькі важным і патрэбным у іх жыцці з’яўляецца прыналежнасць да прафсаюзнай арганізацыі. Міхаіл Сяргеевіч зазначыў, што стала добрай практыкай, калі пры неабходнасці юрысты арганізацыі прадстаўляюць інтарэсы членаў прафсаюза ў судзе, і гэта становіцца канкрэтнай падтрымкай для чалавека, які трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю.

Старшыня ФПБ пацвердзіў намер дабівацца ўвядзення сістэмы страхавання ад нявыплаты заробкаў у выніку банкроцтва ці ліквідацыі прадпрыемства, што дапаможа абараніць інтарэсы людзей, якія працуюць у такіх абставінах. Бо ў падобным выпадку працаўнікі праблемных вытворчых калектываў не толькі трапляюць у цяжкае фінансавае становішча, але і страчваюць стаж для налічэння пенсіі. Таму ў адпаведнасці з Генеральным пагадненнем на 2019-2021 г.г, якое заключана паміж урадам, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў, сацыяльныя партнёры ўзялі на сябе абавязкі вярнуцца да гэтай актуальнай тэмы і распрацаваць канкрэтны механізм абароны працаўнікоў у такіх абставінах.

Прагучаў і заклік да актыўнага ўдзелу ў выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія маюцца адбыцца бліжэйшай восенню, у тым ліку – і ў агітацыйнай рабоце за членаў прафсаюза.

Акцэнтавалася ўвага на яшчэ адной добрай справе: па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі каля падножжа “Кургана Славы” мяркуецца ўстанавіць штурмавік Іл-2, які папоўніць экспазіцыю ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны і стане своеасаблівым падарункам да 50-годдзя мемарыяльнага комплекса і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Зараз вядзецца работа па рэстаўрацыі баявога самалёта, у выніку якой будуць захаваны арыгінальны бронекорпус, шасі і хваставая частка Іл-2. Далучыцца да гэтай справы могуць усе жадаючыя, пералічыўшы сродкі на дабрачынны рахунак, які адкрыты Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі для правядзення рэстаўрацыі самалёта.

Актуальная інфармацыя ў ходзе семінара-нарады прагучала ў выступленнях намеснікаў старшыні ФПБ Аляксандра Сяргеевіча Мікшы, Алены Мікалаеўны Манкевіч і іншых дакладчыкаў. Пазней удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць прыняць удзел у трэнінгах, абмяняцца меркаваннямі з дакладчыкамі і са сваімі калегамі, узбагаціцца новым вопытам і новымі ведамі, што, несумненна, стане істотным падспор’ем у далейшай грамадскай рабоце.

Галіна ШАФРАН
Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

“Белорусское сладкое” и “Сябрына”. Лукашенко проводит субботник на своей малой родине

Президент Беларуси Александр Лукашенко в день республиканского субботника на своей...

Жители Дрогичинщины принимают участие в республиканском субботнике

Благоустройством и наведением порядка в городе и населенных пунктах...

Активисты и общественники Дрогичинщины в рамках республиканского субботника приняли участие в акции «Время помнить»

В данной акции участие приняли Дрогичинская районная организация БРСМ,...

Магазины, рынки, такси, услуги на дому: когда покупателям должны выдавать чек

В соответствии с Налоговым кодексом Республики Беларусь, при реализации...