spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

НЕ СКАРЫЛІСЯ, ВЫСТАЯЛІ І ПЕРАМАГЛІ!

Дата:

Мая радзіма – Беларусь. Шыр прастораў, веліч лясоў, безліч рачулак і азёр уражваюць і захапляюць, а сінь васількоў, шум дубраў, спеў птушак заварожваюць. І характэрна тое, што з цягам часу, з узростам, у мяне гэтыя пачуцці не слабеюць, а наадварот, становяцца больш выразнымі і глыбокімі. Колькі эпітэтаў гарманічна спалучаюцца з назвай нашага роднага краю! Сінявокая Беларусь… Квітнеючая Беларусь… І з горыччу думаеца: “Шматпакутная…”. Гэта таксама аб ёй, аб Беларусі.
Заўтра ўсе мы будзем адзначаць 65-ю гадавіну Вялікай Перамогі. У сувязі з гэтым хочацца ўспомніць і прыгадаць тое-сёе з мінулага.
У далёкім 1941-ым наша Беларусь адна з першых прыняла магутны ўдар, накіраваны гітлераўскай Германіяй на СССР. Нягледзячы на яраснае супраціўленне Чырвонай Арміі, яскравым прыкладам якога з’яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці, заходняя частка нашай рэспублікі была захоплена акупантамі на працягу некалькіх дзён, а на шосты дзень вайны немцы ўжо былі ў Мінску. Да пачатку верасня фашысцкія галаварэзы акупіравалі ўсю тэрыторыю Беларусі.
Гэта быў вельмі цяжкі час, страшнае выпрабаванне для ўсяго беларускага народа. Гітлераўцы планавалі знішчыць 75 працэнтаў насельніцтва Беларусі, а астатніх выкарыстоўваць у паднявольнай працы. Праводзілася планамерная палітыка эканамічнага рабавання краіны. Немцы знішчалі беларускую культурную спадчыну, а многія каштоўныя кнігі і карціны вывозілі ў Германію. У сваёй прапагандзе яны называлі сябе вызваліцелямі савецкага народа ад сталінскіх рэпрэсій, а вайну як неабходнасць для вызвалення свету ад пагрозы бальшавізму.
Напачатку беларусы знахо-дзіліся ў стане некаторай разгубленасці. Аднак у хуткім часе людзі знайшлі ў сабе сілы аб’яднацца ў адзіным свяшчэнным парыве вызвалення роднага краю. Пачалі арганізоўвацца партызанскія атрады. Гэтаму спрыяла беззаконне акупантаў, якія ўсталявалі рэжым тэрору, грабяжу і масавых рэпрэсій. Разгарнулі антыфашысцкую дзейнасць і падпольныя арганізацыі, што ствараліся на акупіраванай тэрыторыі. Патрыёты праводзілі масава-палітычную работу сярод насельніцтва, выпускалі і распаўсюджвалі лістоўкі, учынялі дыверсіі на варожых ваенных і прамысловых аб’ектах.
Жыхары вёсак у большасці сваёй аказвалі пасільную дапамогу партызанам. Сяляне забяспечвалі іх харчаваннем і адзеннем, некаторыя былі сувязнымі. Народныя мсціўцы наносілі адчувальныя ўдары па варожых гарнізонах, апорных пунктах, штабах вайсковых часцей, знішчалі фашыстаў, вялі “рэйкавую вайну”, праводзілі дыверсійныя рэйды ў тыле праціўніка.
Акупанты страцілі пачуццё спакою і ўпэўненасці на захопленай зямлі. Гестапаўцы засылалі сваіх шпіёнаў у партызанскія атрады, населеныя пункты з мэтай выяўлення людзей, звязаных з ляснымі салдатамі. Так, фашысцкія лазутчыкі ў маёй роднай вёсцы Гутава высачылі сем сем’яў, якія дапамагалі партызанам, рызыкуючы сваім жыццём і жыццём блізкіх, набліжалі час перамогі. Мае бацькі былі сведкамі зверства карнікаў. У іх памяці назаўсёды засталіся ўспаміны пра 3-е верасня 1942 года. Трыццаць шэсць чалавек, у тым ліку і дзеці, тады былі расстраляны на выгане за вёскай. Вечная памяць ім.
За гады вайны ў Беларусі было знішчана 1,4 мільёна мірнага насельніцтва. Трагічны лёс Хатыні напаткаў 627 беларускіх вёсак. Людзей забівалі не толькі ў ходзе карных аперацый, але і ў фашысцкіх лагерах смерці. Злачынствы і зверствы гітлераўцаў мелі беспрэцэндэнтны характар.
Акупанты праводзілі палітыку гвалтоўнага вывазу насельніцтва на катаржныя работы ў Германію. За гады вайны было вывезена 380 тысяч беларусаў. Сярод іх быў і мой бацька, які год і тры месяцы працаваў у шахтах г.Дойчата, а пасля вызвалення чатыры месяцы ваяваў у саюзніцкай арміі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Там, на нямеччыне, нашы людзі станавіліся остарбайтэрамі без імя і нацыянальнасці. 260 тысяч не вярнулася дадому – хто загінуў, а хто застаўся на чужыне. Тыя, што вярнуліся, нягледзячы на невядомасць, рызыкуючы быць сасланымі ў сталінскія лагеры, на мой погляд, па-сапраўднаму любілі сваю Радзіму, верылі ёй. Шкада толькі, што ў наш час не знайшлося сродкаў, каб належным чынам аказаць знакі павагі і пашаны ўсім вязням, у тым ліку і паўналетнім.
Масавыя рэпрэсіі, вытанчаныя злачынствы акупантаў не скарылі беларусаў, наадварот, супраціўленне ворагу ўзрастала і набыло ўсенародны размах. Адначасова з баявой і дыверсійнай дзейнасцю партызаны пастаянна вялі разведку і забяспечвалі камандаванне Чырвонай Арміі звесткамі аб становішчы ў тыле фашыстаў.
Ужо ў верасні 1943 года чырвонаармейцы ступілі на тэрыторыю Беларусі. А 29 чэрвеня 1943 года пачалася беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”. У ходзе вызвалення рэспублікі ад карычневай чумы савецкія воіны ўзаема-дзейнічалі з партызанскімі фарміраваннямі…
Кровапралітным і цяжкім быў шлях да Перамогі. Усяго на франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася 1 млн. 300 тысяч беларусаў. Вельмі многія загінулі смерцю герояў. І пасля вайны Беларусь недалічылася кожнага трэцяга свайго жыхара.
Час бяжыць няўмольна. З кожным годам радзеюць рады ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых франтавікоў і партызан. Цяжка ўсведамляць гэта. Аднак існуе пераймальнасць пакаленняў, з памяці якіх не выкрасліш гераічнае мінулае.
Дарагія ветэраны! Магчыма, мы не часта гаворым аб гэтым, але паверце, кожны з нас, людзей пасляваенных пакаленняў, глыбока ўсведамляе ваш подзвіг. Мы памятаем аб тых, хто аддаў сваё жыццё на баявых рубяжах за Айчыну, за родных і блізкіх, за нас. Ваш гераізм і подзвіг выклікаюць трапяткое пачуццё павагі, гонару і ўдзячнасці. Са святам вас, з 65-гадовым юбілеем Вялікай Перамогі. Моцнага вам здароўя, светлага, радаснага настрою і дабрабыту!

Алена ЯКОЎЧЫК,
жыхарка вёскі Пярковічы.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел первый день молодежной ярмарки вакансий

Сегодня в городском Доме культуры было многолюдно: 23-24 апреля...

В регионах Беларуси идет выдвижение кандидатов в состав Президиума ВНС

В регионах Беларуси идет выдвижение кандидатов в состав Президиума...

По-народному зажгла «Славяночка»

Детский ансамбль танца «Славяночка» Дрогичинской детской хореографической школы искусств...

Александр Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе главы государства. Закон устанавливает обновленную...