spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Па якіх правілах можна гандляваць птушкай?

Дата:

У тое, што небяспека побач, не хочацца верыць, але ж факты – рэч упартая. І яны сведчаць, што пачатак бягучага года выдаўся даволі неблаганадзейным па шырокаму распаўсюджанню вірусаў птушынага грыпу ў многіх краінах свету, у тым ліку – і ў нашых суседзяў. Сродкі масавай інфармацыі актыўна публікавалі і агучвалі афіцыйныя звесткі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, паводле якіх найбольшая колькасць успышак гэтай хваробы была зафіксавана ў Венгрыі – больш 200 выпадкаў, Германіі – больш 90 і Францыі – больш 80 выпадкаў. Паведамлялася, што наяўнасць высокапатагеннага птушынага грыпу была выяўлена на тэрыторыях амаль 50 краін свету. Пры гэтым эпізаатыя закранула і прамысловыя прадпрыемствы птушкагадоўлі, што прывяло да велізарных матэрыяльных страт, звязаных са знішчэннем і ўтылізацыяй хворага пагалоўя. На сённяшні дзень найбольшы ўрон птушыны грып нанёс эканоміцы Паўднёвай Карэі, дзе па прычыне ўспышкі гэтай хваробы было знішчана і ўтылізавана 28 мільёнаў галоў хатніх птушак, а многія спецыялізаваныя гаспадаркі ўвогуле спынілі сваё існаванне.

Вірус высокапатагеннага птушынага грыпу быў выяўлены і ў суседняй Расіі. Яшчэ ў пачатку бягучага года прэс-служба “Расспажыўнагляду”с трывогай паведамляла аб тым, што ў 2016-2017 годзе назіраецца істотнае пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі і хуткае геаграфічнае распаўсюджанне інфекцыі. Спачатку птушыны грып касіў пагалоўе ў Краснадарскім краі, Варонежскай, Астраханскай, Растоўскай абласцях, а ў пачатку сакавіка бягучага года ачагі гэтай небяспечнай хваробы былі выяўлены на птушкафабрыках у Падмаскоўі, што прывяло да вымушанага забою значнай часткі пагалоўя і велізарных эканамічных страт.

Зразумела, што ў такой сітуацыі ў нашай рэспубліцы, а адпаведна, і ў раёне, арганізаваны і праводзяцца ўсе неабходныя прафілактычныя і супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне масавага захворвання птушак і заражэння людзей. Як патлумачыў галоўны ветурач раёна У.А.Алехнік, асноўным пераносчыкам птушынага грыпу з’яўляюцца дзікія пералётныя птушкі, ад якіх смяротным вірусам могуць заразіцца хатнія і сельскагаспадарчыя птушкі. А паколькі Беларусь знаходзіцца на перакрыжаванні міграцыйных шляхоў, то, улічваючы напружаную сітуацыю па захворванню птушыным грыпам, ёсць рэальная пагроза яго распаўсюджвання і ў нашай краіне. На прадухіленне гэтай небяспекі, па словах Уладзіміра Андрэевіча, накіраваны і дакумент, які быў прыняты амаль дзесяць гадоў таму назад, а не вельмі даўно ён быў дапрацаваны і яго дзеянне было прадоўжана. А з улікам цяперашніх рэалій ён і цяпер не страчвае сваёй актуальнасці ў паўсядзённай рабоце спецыялістаў райветстанцыі.

Менавіта гэтым дакументам, прынятым і падпісаным у Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду 18 лістапада 2015-га года, і рэгламентуюцца асноўныя патрабаванні пры рэалізацыі сутачных куранят і рамонтнага маладняку хатніх птушак. У прыватнасці, у ім адзначана, што ў мэтах захавання ўстойлівага дабрабыту Рэспублікі Беларусь па высокапатагеннаму грыпу птушак неабходна забяспечыць строгае выкананне ветэрынарна-санітарных правілаў. У гэтым пераліку значыцца і тое, што рэалізацыя сутачных куранят і рамонтнага маладняку птушак насельніцтву павінна праводзіцца толькі з паспяховых і дабрабытных па інфекцыйных захворваннях птушкафабрык, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія знаходзяцца пад кантролем дзяржаўнай ветэрынарнай службы.

Заходзячы з сучасных патрабаванняў і выконваючы ўказанне Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду, Драгічынскім райвыканкамам было прынята распараджэнне аб вызначэнні канкрэтных месцаў, дзе дазволена рэалізацыя сутачных куранят і маладняку іншай свойскай птушкі. Прынамсі, пляцоўкі для такой дзейнасці вызначаны не толькі ў Драгічыне, але і ў большасці тутэйшых аграгарадкоў.

Пры ўсім гэтым, як удакладніў галоўны ветурач раёна У.А.Алехнік, прадаваць куранят і маладняк іншай свойскай птушкі дазволена толькі афіцыйным прадстаўнікам птушкафабрык ці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак пры наяўнасці ў іх адпаведных ветэрынарных пасведчанняў і іншых суправаджальных дакументаў, якія гарантуюць здароўе рэалізуемых насельніцтву куранят і г.д

І, мяркуючы па сітуацыі з сёлетнім распаўсюджаннем птушынага грыпу ў суседніх краінах, такія меры перасцярогі з’яўляюцца ўпаўне апраўданымі. Бо ўсе гэтыя правілы напісаны – пакуль, на шчасце, не нашай, а чужой – бядой.

Галіна ВІКТАРАВА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

РИКЗ: удаленные с ЦЭ будут пересдавать экзамен в августе, поступить они смогут только в колледжи

Удаленные с централизованного экзамена за нарушение правил его проведения...

Два бухгалтера в Дрогичинском районе присвоили деньги и товары почти на Br260 тыс.

Прокуратура Дрогичинского района поддержала в суде государственное обвинение по...

В Дрогичинском военном комиссариате 16 апреля прошел День призывника

Сказать теплые напутственные слова и вручить в торжественной обстановке...

В Дрогичинском районе почтили память жителей деревни Сварынь, убитых в годы войны

Сегодня, 16 апреля, исполнилось 80 лет, как фашистскими карателями...