СВЯТА ВЁСКІ

Дата:

У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, дзе нарадзіўся, вырас. Ёсць зямля, якая яго ўскарміла, ёсць калодзеж, вада з якога найсмачнейшая ў свеце. І менавіта сюды імкнецца стомленая рознымі нягодамі душа. Бо тут заўсёды светла і добра, ёсць вера і надзея, падтрымка і дапамога…
“Праз гады не патухне для нас агеньчык роднай вёскі і бацькоўскай хаты…”, – такімі словамі адкрыла свята вёскі Гумнішчы загадчыца мясцовага Дома сацыяльных паслуг Р.У.Крупко. А ансамбль Брашэвіцкага СДК вітае прысутных песняй “Домик окнами в сад”.
Далей вядучая расказвае аб вядомых людзях вёскі, якія ўсё жыццё шчыравалі на роднай зямлі. Гэта Соф’я Паўлаўна Крупко і яе муж Мікалай Сцяпанавіч,  Марыя Міхайлаўна Галабурда, Марыя Васільеўна Якімовіч, Паліна Пятроўна Жыгар, Марыя Іванаўна Сушко і многія іншыя.
Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Іванавіча Сакалоўскага і Васіля Афанасьевіча Крупко. Апошні ў гэтым годзе адзначыць сваё 90-годдзе.
Вядучая мерапрыемства Р.У.Крупко адзначыла і той факт, што ў Гум-нішчах нарадзілася і вырасла нямала добрых лю-дзей, якія потым сталі таленавітымі спецыялістамі. Гэта ўрач-хірург Іван Чыпура, навуковы работнік Сяргей Сакалоўскі, педагог Таццяна Малышчык, загадчыца Брашэвіцкага комплекснага прыёмнага пункта Таццяна Мамацюк і іншыя. Нямала старанных працаўнікоў сёння шчыруе і на мясцовай жывёлагадоўчай ферме. Сярод іх – Зоя Кулік, Мікалай Крупко…
Свята вёскі планавалася правесці на вуліцы. Але перад пачаткам яго раптам насунулася чорная хмара, сыпануў буйны дождж. Усе прысутныя перайшлі ў Дом сацыяльных паслуг, дзе было вельмі прыгожа і ўтульна. Маю ўвагу прыцягнуў стэнд “Абрады і традыцыі вёскі Гумнішчы”, а таксама выставы “У дапамогу гаспадыні” і “Нам засталася спадчына”.
А свята спявала і весялілася. І ў гэтым была вя-лікая заслуга самадзейных артыстаў Наталлі Мурашовай, Тамары Казлоўскай, Наталлі Ярмончык, Таццяны Саковіч і Святланы Карпік. Яны радавалі ўсіх рознымі цікавымі выступленнямі і душэўнымі песнямі.
Цікавы момант свята – розыгрыш бяспройгрышнай латарэі. Адны выйгралі збожжа, другія – паслугі камбайна, трэція – муку. А два парасяткі дасталіся Галіне Кулік і ўнуку вядучай Раісы Уладзіміраўны Крупко. А яшчэ сельгаскааператыў “Брашэвічы” для жыхароў Гумнішч вы-дзеліў па нізкай цане зерне, якое тут жа і раскупілі.
Сонца пачало выглядваць з-пад хмар. Па дарозе праехаў камбайн, работу ў полі якога перабіў дождж. Таму многія старэйшыя людзі з трывогай і надзеяй гаварылі: “Хутчэй бы непагадзь прай-шла. Пшаніца пачарнела ўжо, а хлеб – гэта жыццё”…
Ніна ГРЫЦУК,
наш няштатны карэспандэнт

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

Формирование ВНС идет достаточно гласно, сообщил журналистам председатель ЦИК...

В Беларуси скорректирован порядок предоставления и использования спонсорской помощи

Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112,...

В Дрогичинском районе проходят комплексные учения

Учения в районе будут проходить в течение двух дней...