У Завершы замянілі АТС

, , Leave a comment

Сучасная IMS-тэхналогія дае магчымасць сувязістам паступова адысці ад выкарыстання аўтаматычных і электронных тэлефонных станцый. У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае праграма, згодна з якой на змену звыклым тэхналогіям паступова прыходзіць IP-тэлефанія.

У нашым раёне “віртуальныя” нумары ўжо атрымалі каля тысячы тэлефонных абанентаў. Адначасова з паляпшэннем якасці сувязі яны маюць магчымасць з дапамогай аднаго і таго ж мадэма пад- ключыцца і да ByFly, і да інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

А вось у вёсцы Заверша нядаўна аўтаматычная тэлефонная станцыя, якая служыла сялянам больш за 30 гадоў, заменена на сучасную электронную. Палепшылася якасць сувязі і “распараны” ўсе нумары. Пэўныя нязручнасці абаненты на першых парах, вядома ж, адчуваюць. Асабліва ад таго, што ў іх змяніліся нумары тэлефонаў.

Ніна ТКАЧУК

(Visited 44 times, 1 visits today)
 

Оставьте комментарий

(*) Required, Your email will not be published