В Дрогичине пионеров становится больше

, , Leave a comment

Кожны год растуць рады раённай піянерскай арганізацыі. Вось і нядаўна адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная прыёму новых членаў у гэтае дзіцячае грамадскае аб’яднанне. Піянерамі ў той дзень сталі 58 хлопчыкаў і дзяўчынак. Гальштукі колеру беларускага сцяга ім павязалі ветэраны вайны, працы і піянерскага руху.

Новыя піянеры ўрачыста паабяцалі любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі.
Цяпер раённая піянерская арганізацыя налічвае ў  сваіх радах каля 2,5 тысячы членаў. Гэта, як правіла, лепшыя вучні школ, актывісты грамадскага жыцця.
Аляксей СЯРГЕЙ
(Visited 8 times, 1 visits today)
 

Оставьте комментарий

(*) Required, Your email will not be published