ВЕКАПОМНАЕ

Дата:

ЯГО ІМЯ – У МАІМ СЭРЦЫ

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васіля Емяльянавіча Дзмітрука, якога ніколі не бачыла, бо памёр ён вельмі рана – у пяцьдзесят два гады. Але я шмат ведаю пра яго з успамінаў сваёй бабулі Еўдакіі Сямёнаўны. Як найдаражэйшая рэліквія, захоўваюцца ў нашай сям’і яго баявыя ўзнагароды – ордэн Чырвонай Зоркі і медаль “За адвагу”. З любоўю беражэм мы і фотаздымак, дасланы нам з сярэдняй школы № 67 горада Мінска. У маі 1987 года там праходзіў злёт байцоў батальёна беларускіх арлянят, у ліку якіх быў і мой прадзед В.Е.Дзмітрук.
Як распавядала мая бабуля, у васемнаццацігадовым узросце Васіль Емяльянавіч з групай сваіх землякоў пайшоў у партызаны, у атрад імя Шчорса Брэсцкага злучэння. Ішлі паміраць за жыццё хоць самі ў поўнай меры яшчэ не зведалі яго асалоду.
Сапраўдным баявым хрышчэннем для В.Е. Дзмітрука стаў бой на рацэ Прыпяць. Упершыню ён убачыў звярынае аблічча вайны, смерць і разруху, якую яна сее. У гэтым баі Васіль страціў свайго лепшага сябра і дваюраднага брата, а сам быў паранены.
Але самым страшным выпрабаваннем стаў для В.Е.Дзмітрука 1943 год. У родную вёску Сулічава ўварваліся карнікі, пачалі расправу над мірнымі жыхарамі. У ліку першых спаленых хат было і жыллё Дзмітрукоў. Калі Васіль прыбег на месца пажару, то ўбачыў толькі папялішча, дзе дагаралі астанкі самых блізкіх яму людзей: маці і дзвюх малодшых сястрычак. (Іх прозвішчы занесены ў кнігу “Памяць. Драгічынскі раён”). Боль і смутак ад гэтай непапраўнай страты Васіль Емяльянавіч пранёс праз усё сваё жыццё.
Ваенныя раны не дазволілі майму прадзеду затрымацца на гэтым свеце, удосталь нарадавацца на дзяцей, унукаў, праўнукаў. Але яго імя заўжды ў маім сэрцы.

Дар’я ПАНАСЮК,
вучаніца Валавельскай АСШ, юнкор РЦВР.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе введено ограничение на посещение лесов

Такое решение принято в связи с установившимся 3 классом...

В Дрогичине прошло первенство по многоборью «Защитник Отечества»

Сегодня, 27 марта, на городском стадионе было многолюдно. Старшеклассники...

Дифференцированный учет

Управление по работе с плательщиками по Дрогичинскому району инспекции МНС...

Учет товаров, подлежащих маркировке

Управление по работе с плательщиками по Дрогичинскому району инспекции МНС...