Восем жанчын з Драгічынскага раёна ўзнагароджаны ордэнам Маці

0
312

30 чэрвеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ №270 аб узнагароджванні ордэнам Маці жанчын, якія нарадзілі і выгадавалі 5 і больш дзяцей. Сярод жыхарак Брэстчыны гэтую ўзнагароду павінны атрымаць 8 прадстаўніц Драгічыншчыны: Святлана Міхайлаўна Брыч (аператар машыннага даення ААТ “Аляксеевічы-Агра”), Аксана Мікалаеўна Капуза (сацыяльны работнік ДУ “Драгічынскі ТЦСАН”), Наталля Рыгораўна Капуза (хатняя гаспадыня, в. Сварынь), Вольга Уладзіміраўна Куценка (хатняя гаспадыня, в. Дуброва), Людміла Рыгораўна Нагубнева (хатняя гаспадыня, аг. Радастава), Ганна Уладзіміраўна Сляпчук (швачка ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод”), Таццяна Васільеўна Тарановіч (хатняя гаспадыня, в. Папіна), Валянціна Васільеўна Усцімчук (хатняя гаспадыня, в. Нагор’е).

Віншуем з гэтай, безумоўна, заслужанай узнагародай!

Андрэй РАСАФОНАЎ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Please enter your comment!
Please enter your name here