spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ВЯСНА ІДЗЕ – ВЯСНЕ ДАРОГУ!

Дата:

Набліжэнне цяпла заўсёды радуе чалавека. Свае пачуцці ён натхнёна перадае ў прыказках, прыкметах, песнях. І заўсёды вясна названа яснай, прыгожай, вясёлай.
Характэрна, што астранамічны рубеж зімы і вясны ў Беларусі надзвычай супадае з сапраўдным ходам прыродных працэсаў. Асноўная феналагічная прыкмета іх змены – пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра вышэй нуля градусаў – поўнасцю супадае з вясеннім роўнадзенствам (21 сака-віка) у Баранавічах, Салігорску, Любані, Нароўлі. Праўда, у раён Брэста вясна прыходзіць на 10 дзён раней, а ў Полацк і Віцебск – на столькі ж дзён пазней.
Аднак амаль кожны год уносіць у гэтыя радкі свае карэктывы. І яны могуць хістацца. Тым больш што надвор’е ў сакавіку вельмі няўстойлівае. Нездарма ў народзе гавораць: “Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе”.
Так, цяпло прыходзіць не адразу. У сакавіку, хоць ён і з’яўляецца вясеннім месяцам, яшчэ можа закруціць злая мяцеліца, нярэдка бываюць моцныя маразы. “Марац можа адмарозіць і палец”, — гаворыць беларуская прыказка. Дарэчы, на поўначы рэспублікі ў асобныя ночы назіраліся маразы да 36-38 градусаў, як, напрыклад, у 1964 годзе. Разам з тым, тэмпература ўдзень можа дасягаць 15 градусаў цяпла, а ў Мазыры быў зарэгістраваны рэкорд – 22 градусы.
Але як ні злуе, як ні трымаецца за сакавіцкія дні зіма, а вясна ідзе. Сонца з кожным днём вышэй і цяплей. Іншы раз утвараецца паветраная карусель, калі снегапад змяняецца дажджом, цёплае паветра – халоднай завірухай, туманы – струменямі сонечнага святла. У паветры плывуць і змешваюцца пахі пацямнеўшага ад вільгаці снегу, адтайваючай глебы, набракаючых пупышак вярбы, асіны, бярозы і таполі.
Як у гэты час радуюцца першаму цяплу птушкі! Ад усходу і да заходу сонца наваколле напоўнена іх шчабятаннем. Вераб’і, напрыклад, чародкамі купаюцца ў лужынах расталай вады, часам не ладзяць. З сярэдзіны месяца ў іх распеўнае цырыканне ўліваюцца галасы прылётных птушак. Першымі аб сваім прыбыцці апавяшчаюць ваколіцу беладзюбыя гракі. Яны з крыкамі пачынаюць мітусіцца на верхавінах аблюбаваных дрэў, шукаюць месцы для гнёздаў. “Грак на гары – вясна ў двары”, — гавораць у народзе.
Вось яшчэ радасная навіна: зашчоўкаў у двары шпак. Майстар ён на перайманне. І берасцянку паўторыць, і сініцу – а то і абедзвюх разам.
Свае клопаты ў пачатку вясны ў чацвераногіх. Паяўляецца патомства ў вавёрак, зайцоў, барсукоў, ваўкоў, дзікоў. Каля лясных рэчак чуваць посвіст выдры. З нораў вылазяць андатры, выплываюць на водную прастору бабры. Неахвотна паднімаецца з бярлогі мядзведзь. Лепш не пападацца яму ў гэты час на вочы: злосны з вясны касалапы.
З зімавальных ям і віроў выплывае рыба. Збіраецца ля мелкаводдзяў, дзе скрозь тонкі лёд пачынае прыграваць сонейка, рыхтуецца да нерасту. Першымі пачынаюць адкладваць ікру самкі шчупака.
Набліжэнне вясны адбіваецца і на раслінах. Хоць яны яшчэ не прачнуліся ад зімовага здранцвення, але апошні месяц зімы і пачатак вясны ў Беларусі зусім справядліва і трапна завуць сакавіком. Рух соку ў клёна, які адкрывае вясну драўнінных раслін, прыпадае ў Мінску на 19 сакавіка, а ў Віцебску – на 23 – на тыдзень раней, чым сярэднясутачная тэмпература падымаецца вышэй нуля.

Пётр ПАДЛУЖНЫ,
жыхар в.Белін, наш няштатны карэспандэнт.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

VII Всебелорусское народное собрание пройдет в Минске 24-25 апреля...

В Дрогичине прошел первый день молодежной ярмарки вакансий

Сегодня в городском Доме культуры было многолюдно: 23-24 апреля...

В регионах Беларуси идет выдвижение кандидатов в состав Президиума ВНС

В регионах Беларуси идет выдвижение кандидатов в состав Президиума...

По-народному зажгла «Славяночка»

Детский ансамбль танца «Славяночка» Дрогичинской детской хореографической школы искусств...