spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ХТО ЁН, ПАТРЫЁТ?

Дата:

Патрыётамі называюць сябе многія, але на самой справе не ўсе такімі з’яўляюцца. Адзін мой знаёмы гаварыў: “Хачу атрымаць адукацыю і паехаць за мяжу, бо тут заробак невялікі. Калі наступяць добрыя часы – вярнуся”.
Але хто будзе паляпшаць дабрабыт у нашым грамадстве, як не мы самі? Сапраўдны патрыёт не пакіне Радзіму нават у горшыя часы, лічачы сваім абавязкам аддаць свае здольнасці, сілы, веды дзеля працвітання сваёй зямлі і сваіх суайчыннікаў. Яго не прывабяць добрыя ўмовы за мяжой, ён будзе імкнуцца да таго, каб стварыць іх на сваёй Радзіме.
Але ж і проста жыць у роднай краіне – яшчэ не патрыятызм. Трэба вучыцца, цікавіцца гісторыяй Радзімы, яе культурай, традыцыямі і звычаямі. Недастаткова чытаць толькі школьныя творы на беларускай мове. Трэба знаёміцца з іншымі, каб глыбей пазнаць свой народ.
Некаторыя з маіх равеснікаў саромеюцца прызнацца, што ім падабаецца нейкая песня на беларускай мове, што яны глядзелі “Славянскі базар” па тэлевізары. Лічыцца, што любіць беларускае не зусім прэстыжна. Пра які тут патрыятызм можна казаць! А ў школе? На ўроках гісторыі, а то і беларускай літаратуры некаторыя з маіх аднакласнікаў прасілі дазволу пераказваць змест параграфа ці твора па-руску, спасылаючыся на тое, што ў іх дрэнна атрымліваецца гаварыць па-беларуску. Але як жа тады можна вывучыць родную мову?
Вядома, што быць патрыётам – значыць, захапляцца і любіць родную прыроду. Але гэтага недастаткова. Бо не рэдкасць, калі на словах людзі сцвярджаюць, што любяць прыроду, а праз хвілінку кідаюць на зямлю абгорткі з-пад цукеркі ці марожанага і шмат чаго яшчэ. Такім ілжывым “патрыётам” няма справы да таго, што за ўборку прыходзіцца разлічвацца грашыма з дзяржаўнага бюджэту. Тымі самымі, якіх іншым часам не хапае на новую мэблю ў школе, дапамогу пажылым ці інвалідам, падтрымку таленавітых дзяцей…
Сапраўдны патрыёт шчыра любіць родную зямлю, але не кідаецца з кулакамі даказваць, што яна – лепшая ў свеце. Гэта перакананне жыве ў яго сэрцы. Пры гэтым ён усведамляе, што ў кожнага чалавека – свая Радзіма, свой куточак зямлі, які ён лічыць найдаражэйшым і наймілейшым. Патрыёт – гэта інтэрнацыяліст у самым шырокім разуменні гэтага слова, які, аднак, пры любым знаёмстве з гонарам скажа: “Я – беларус, і мая Радзіма завецца Беларуссю!..”

Кацярына КАРПІК,
студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

22 апреля свой профессиональный праздник отметили судебные эксперты

Профессия эксперта благодаря современному кинематографу овеяна духом романтики не...

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси Александр Лукашенко избран председателем VII Всебелорусского народного...

Александр Лукашенко дал наказ делегатам ВНС: надеюсь, что когда нас не станет, вы удержите страну

Президент Беларуси Александр Лукашенко, который выдвинут на пост председателя VII...