spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ЯКІ ПРАСТОР, ЯКАЯ ВОЛЯ!..

Дата:

19 мая 1965 года… Першы працоўны дзень у жыцці аўтара гэтых радкоў. На пасадзе карэктара іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”…
З таго часу мінула аж 45 гадоў! Адно імгненне… Але ў ім засталіся і такія моманты жыцця, якія спыніла і данесла да нашых дзён пільнае “вока” фотаапарата. Гэта незабыўныя сустрэчы з дарагімі землякамі, прыгожымі краявідамі ў ваколіцах родных Галоўчыц.
У адным выпадку гэта дзядзька Якаў ля зацішнага старэнькага хлеўчука, у другім – шчаслівая дзяўчына-кветка з зіхатлівай усмешкай, у трэцім – казачнае возера з сілуэтамі закаханых, у чацвёртым – зламаныя моцнай бурай таполі на хутары майго маленства.
Аж 45 гадоў журналісцкіх дарог і няспынных турбот дзеля некалькі радкоў у газеце (і такое бывала), дзеля памятнага фотаздымка, верша!..
Вось цэлы ланцужок перыядычных выданняў, у якіх пашчасціла працаваць: раённыя газеты “Чырвоная звязда” і “Запаветы Леніна”, абласная – “Заря”, рэспублікан-ская – “Звязда”, а яшчэ два часопісы – “Коммунист Белоруссии” и “Беларуская думка”, а яшчэ старэйшая сялянская газета “Белорусская нива”, дзе і прыпыніўся да гэтага часу, усё яшчэ не збаўляючы імпэту ў штодзённых клопатах летапісца.
Адпачываю душой хіба што тады, калі прыязджаю да бацькоўскага парога, да родных вытокаў, якія сталі паэтычнымі радкамі:

Як добра ехаць з
бацькам з поля –
Грыміць зямля
пад капытамі.
Які прастор, якая воля,
І – вёска родная
з платамі.

Ды, на вялікі жаль, трохі ўстарэў гэты верш. З ношай пражытых гадоў бацька пайшоў на вечны спакой, а “вёска родная з платамі” стала зусім нядаўна сучасным аграгарадком. Вось прыеду сюды ў хуткім часе і напішу новы верш!..

Мікола ПАНАСЮК,
член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Активисты и общественники Дрогичинщины в рамках республиканского субботника приняли участие в акции «Время помнить»

В данной акции участие приняли Дрогичинская районная организация БРСМ,...

Магазины, рынки, такси, услуги на дому: когда покупателям должны выдавать чек

В соответствии с Налоговым кодексом Республики Беларусь, при реализации...

Вспашка и культивация. Как оказывать услуги, не нарушая законодательство

С наступлением весны растет популярность таких видов деятельности, как...

Дроботы и Сороцни: ищем решение проблем

Середина апреля – на календаре 15‑е число, понедельник. Весна...