spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

З МАЛАДЫМ ЗАДОРАМ І АПТЫМІЗМАМ

Дата:

Вясна хоць і павольна, але ўпэўнена ўступае ў свае абавязкі. Справы і намеры вяскоўцаў накіраваны на падрыхтоўку да адказнай сезоннай работы – да пасяўной.
Па словах галоўнага агранома СВК “Імянінскі” У.А.Даўгуненкі, клапаціцца пра будучы ўраджай у іх гаспадарцы пачалі яшчэ з восені: тут было пасеяна 1200 гектараў азімых і 309 – рапсу. “Пасевы добра перазімавалі і пасля сыходу снегу радавалі дружнымі ўсходамі. Аднак гэты прыемны для земляробаў малюнак шмат дзе папсаваў вясновы прымаразак, які заўважна пашкодзіў пасевы азімага ячменю і рапсу. Таму, верагодней усяго, некаторыя ўчасткі прыйдзецца перасяваць”, — расказвае Уладзімір Анатольевіч аб паўсядзённых сельскагаспадарчых праблемах.
А ў астатнім усё ідзе па звыкламу распарадку. Працягваецца нарыхтоўка арганічных угнаенняў, якая вялася ўсю зіму, акты-візуецца вывазка кампостаў на палі. На гэтым участку задзейнічаны невялікі сучасны пагрузчык “МАЗ-МАН” пад кіраваннем Дзмітрыя Сяргеевіча Куліка. Круглы год ён працуе на гэтай тэхніцы, асвоіўшы самыя розныя віды работ, і толькі падчас уборкі пераходзіць на зернеўборачны камбайн.
Самыя адказныя работы ў гаспадарцы давяраюць Сяргею Мікалаевічу Цімашуку. У СВК “Імянінскі” ён прыйшоў працаваць механізатарам адразу пасля школы, і потым, адслужыўшы ў арміі, вярнуўся на сваё ранейшае месца. У мінулым годзе Сяргею даверылі новы трактар, на якім ён сеяў буракі, кукурузу, сланечнік, касіў траву. “Прыроджаны земляроб. У яго не толькі рукі, але і душа ляжыць да сельскай работы, — кажа пра Сяргея У.А.Даўгуненка. – Бо працуе малады механізатар без прынукі, з юначай лёгкасцю і задорам і, разам з тым, — упаўне граматна і прафесійна”.
У гэтыя сакавіцкія дні С.М.Цімашук заняты вывазкай на палі арганікі. Тут жа, на гэтым участку, працаваў і яшчэ адзін з лепшых трактарыстаў – І.П.Ярмалюк, які таксама добра ведае земляробчую справу і сумленна ставіцца да сваіх абавязкаў. Агульнымі намаганнямі гэтых і іншых працаўнікоў у СВК “Імянінскі” нарыхтавалі і вывезлі на палі звыш 40 тыс. тон арганікі. А гэта – 23,3 тоны на адзін гектар яравой сяўбы пры сярэднераённым паказчыку 19,2 тоны. І работа ў гэтым накірунку не спыняецца.
Яшчэ не сышоў снег, як у гаспадарцы пачалася падкормка сенажацяў і пашы мінеральнымі ўгнаеннямі. Гэтай справай быў заняты яшчэ адзін малады працаўнік тутэйшага сельгаспрад-прыемства, патомны механізатар А.С.Саковіч. Тэхніку Аляксандр ведае з маленства, бо на трактары працаваў яго бацька. Так спакваля гэта рамяство і сын асвоіў. Работа на трактары стала і яго, Сашавай, прафесіяй…
Добра, калі ў самастойным жыцці маладыя людзі выбіраюць справу, якую ведаюць. Асабліва актуальна гэта ў сельскай гаспадарцы. Бо аддана працаваць на зямлі без любові і прывязанасці да яе наўрад ці атрымаецца. І лёгкага хлеба, як і лёгкага жыцця ўвогуле, не бывае. Але гэта перакананне не перашкаджае маладым механізатарам і спецыялістам СВК “Імянінскі” з аптымізмам пачынаць кожны свой дзень, шчыра верачы ў тое, што іх старанне акупіцца шчодрым ураджаем, у якім аснова – дабрабыту. Як для дзяржавы і сельгаспрадпрыемства, так і для кожнага з земляробаў.

Галіна ШАФРАН.
Фота аўтара.

Галоўны аграном СВК “Імянінскі” У.А. Даўгуненка (у цэнтры) і механізатары Д.С. Кулік і І.П. Ярмалюк.

На ўнясенні калійных угнаенняў на сенажацях і пашы  працуе малады трактарыст А.С.Саковіч.

Малады земляроб-прафесіянал С.М.Цімашук.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...

Александр Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

Вашингтон делает все, чтобы втянуть в украинский конфликт Беларусь....

22 апреля свой профессиональный праздник отметили судебные эксперты

Профессия эксперта благодаря современному кинематографу овеяна духом романтики не...