spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Жители района отдали дань уважения государственным символам

Дата:

 

 

Жители района отдали дань уважения государственным символам

12 мая  ўся  наша  краіна адзначыла Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У гонар гэтага свята ў нядзелю на гарадской плошчы прайшло мерапрыемства. Права ўзняць сцяг было дадзена ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Сяргею Яўсеевічу Лапе, вучню СШ №1 Арцёму Саладуху і вучаніцы гімназіі Марыі Паталятавай.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў з віншаваннямі да прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Верамейчык.

– Паважаныя жыхары і госці горада! Мы, беларусы, – мірны народ, які нікому не пагражае і вышэй за ўсё цэніць шчасце спакойна працаваць на сваёй зямлі. Наш герб упрыгожваюць квітнеючая канюшына і лён, а таксама збожжавае калоссе. Сцяг спалучае ў сабе зялёны колер жыцця з чырвоным колерам свабоды і вялікіх ахвяр, якія былі прынесены продкамі ў барацьбе за незалежнасць. Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты лёсу нашай Бацькаўшчыны, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь – гэта ўсе мы разам. Паважаць галоўныя дзяржаўныя сімвалы – гэта значыць праяўляць высокую грамадзянскую свядомасць, адказнасць за цяперашняе і будучае Айчыны. Давайце заўсёды помніць, што патрыятызм і вернасць Радзіме пачынаецца з павагі да герба і сцяга сваёй краіны. У гэты знамянальны дзень дазвольце павіншаваць вас са святам і пажадаць міру, шчасця і дабрабыту, новых працоўных поспехаў на карысць роднай Беларусі!  – зазначыла Ганна Аляксандраўна.

У мерапрыемстве прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Юрый Дарагакупец. Ён звярнуўся са словамі віншавання да жыхароў раёна,  а таксама выканаў ганаровую місію: уручыў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Беларусі і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва галоўнаму дзяржаўнаму санітарнаму ўрачу раёна Міхаілу Стахейка.

Святочны настрой мерапрыемству надалі выступленні салістаў гарадскога Дома культуры і танцавальнага калектыву школы харэаграфіі. Тое, што на свяце прысутнічала шмат жыхароў нашага горада і раёна, сведчыць аб значнасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі: герба і флага.

Анна ГАЛЁТА

Фота аўтара

 

DSC_1380

 

Жители района отдали дань уважения государственным символам

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел первый день молодежной ярмарки вакансий

Сегодня в городском Доме культуры было многолюдно: 23-24 апреля...

В регионах Беларуси идет выдвижение кандидатов в состав Президиума ВНС

В регионах Беларуси идет выдвижение кандидатов в состав Президиума...

По-народному зажгла «Славяночка»

Детский ансамбль танца «Славяночка» Дрогичинской детской хореографической школы искусств...

Александр Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе главы государства. Закон устанавливает обновленную...