ЗВЫКЛЫЯ ДА РАБОТЫ…

, , Leave a comment

Калі гавораць, што ўвосень – работ восем, то гэта ў значнай меры датычыцца працаўнікоў СВК “Імянінскі”. Там, дзе кааператыў невялікі па плошчы і спецыялізуецца на вырошчванні аднаго віду сельгаскультур, да прыкладу — збожжавых, даўно завяршылі жніво  і спачываюць на лаўрах. А ў тутэйшых земляробаў уборка – у самым разгары, і па-ранейшаму адна работа другую трэцяй работай паганяе. У са-  дзе выспелі і дастаўляюцца на захоўванне яблыкі позніх сартоў (усяго ў сучаснае гароднінасховішча ў Імянінах будзе закладзена 1000 тон свежай вітаміннай прадукцыі), паралельна з гэтым вядзецца ўборка кукурузы на сілас, апрацоўка глебы і ўнясенне арганічных угнаенняў пад ураджай будучага года. І, вядома ж, першаасноўная ўвага цяпер надаецца завяршэнню ўборкі бульбы.

СВК “Імянінскі”

Як кажуць у паўсядзённым ужытку, “дакопіны” на мінулым тыдні справілі на вытворчым участку ў вёсцы Татар’я, які ўзначальвае М.І.Мамацюк. У гаспадарцы лічаць, што на старанні і працалюбстве такіх людей, як Марыя Іванаўна, на іх непахіснай адданасці зямлі і сельскаму ўкладу жыцця і трымаецца сучасная аграсістэма. Яна – з тутэйшых: у гэтых мясцінах нарадзілася ( менш чым праз месяц – 7 лістапада — жанчына адзначыць свой 55-гадовы юбілей), тут закончыла школу і вельмі рана, у 19-гадовым узросце, выйшла замуж за хлопца з суседняй вёскі. Спачатку, як прызнаецца мая суразмоўніца, была спакуса ўладкавацца ў горадзе. Але мужу, які меў сельскагаспадарчую адукацыю, прапанавалі пасаду брыгадзіра ў сваім жа населеным пункце, а ёй – работу прадаўца ў сельмагу, і яны засталіся. Так у сваіх мясцінах і пражылі, сына выгадавалі, у людзі вывелі, траіх унукаў дачакаліся. Потым, калі муж Марыі Іванаўны цяжка захварэў і выйшаў на пенсію, жанчыну папрасілі выйсці працаваць на яго месца – брыга-дзірам. Заробкі ў сельскім гандлі на той час былі нікудышнія, а, як і любой добрай маці, ёй хацелася памагчы стаць на ногі сынавай сям’і ды ўнукам, якія абуладкаваліся ў Брэсце,  і М.І.Мамацюк прыняла прапанову. Цяпер ў яе падпарадкаванні – ферма вёскі Татар’я, дзе ўтрымліваецца на адкорме больш 300 галоў буйной рагатай жывёлы, і 500 гектараў сель-           гасугоддзяў.

“Нічога новага ў гэтай рабоце для мяне не было. Муж усё жыццё на брыгадным участку адпрацаваў, і я ведала: каб па-гаспадарску арганізаваць работу і з усім справіцца, трэба раней за іншых падняцца і пазней за другіх легчы адпачываць. Але чалавек, які нарадзіўся і вырас у вёсцы, да гэтага прывычны…”— расказвае Марыя Іванаўна.

Што датычыцца адпачынку, то своеасаблівыя “ гарадскія канікулы” ёй  пад час водпуску  арганізавалі дзеці: сын з сям’ёй на некалькі дзён прыехаў у вёску правіць матчыну гаспадарку, а жанчыну са старэйшай унучкай пакінулі ў Брэсце, каб яны адпачылі. І тады  М.І.Мамацюк у чарговы раз пераканалася, што без прывычнай справы, у гарадскім тлуме, яна стамляецца больш, чым ў пастаяннай вясковай рабоце.

Адметнай асаблівасцю вёскі Татар’я, дзе жыве мая суразмоўніца, з’яўляецца тое, што тут пасялілася нямала цыганскіх сем’яў. І, як падкрэслівае Марыя Іванаўна, многія з іх прызвычаіліся да нашага аселага ўкладу жыцця, уладкаваліся на работу ў жывёлагадоўлю  і працуюць не горш за многіх тутэйшых сялян. Шосты год на адкорме жывёлы на мясцовай ферме заняты Рустам Гучэнка, а не вельмі даўно сюды прыйшоў працаваць і яго малодшы брат Аляксей. Пацвярджаецца спрадвечнае: зямля прытуліць і пракорміць тых, хто не баіцца за-брудзіць ёю рукі.

А вось асноўныя  палявыя работы вядуцца сіламі кваліфікаваных працаўнікоў-земляробаў, якія прыязджаюць з цэнтральнай сядзібы гаспадаркі. У Татар’і размешчаны бульбяны пітомнік, дзе вырошчваюць элітнае насенне гэтай культуры. Увесь брыгадны бульбяны ўчастак плошчай у 40 гектараў выкапалі камбайны, на якіх працавалі перадавыя механізатары Аляксандр Сямёнавіч Саковіч і Віктар Аляксандравіч Грабінскі, атрымаўшы па 300 цэнтнераў клубняў з гектара. І пакуль гэта – лепшы паказчык у раёне.

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

(Visited 75 times, 1 visits today)
 

Оставьте комментарий

(*) Required, Your email will not be published