spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Драгічынскія трыятланісты заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі

Дата:

Чэмпіянат Беларусі па трыятлоне і алімпійскія Дні моладзі па гэтаму віду спорта прайшлі ў Брэсце 28 і 29 ліпеня. На старт выйшла больша за 100 удзельнікаў спаборніцтваў з усёй краіны. У тым ліку і драгічынскія спартсмены-трыятланісты.

Трыятлон – адзін з самых складаных відаў спорта, які патрабуе якаснай падрыхтоўкі, як фізічнай, так і псіхалагічнай. Гэта ў прамым сэнсе слова праверка спартсмена на трываласць. Тут паслядоўна трэба прайсці тры этапы: плаванне, велагонку і бег. У трыятлоне вельмі важна правільна размеркаваць сілы на дыстанцыі, знайсці свой рытм. Шмат тут вырашае вопыт спартсмена, тое, як ён зможа пазмагацца з самім сабой. З такім падходам, з цягам часу, можна ўдала выступіць і на міжнародных турнірах.

– На алімпійскіх Днях моладзі праводзіцца адбор на Першынства Еўропы, якое пройдзе ў Грэцыі напрыканцы жніўня, а чэмпіянат рэспублікі на алімпійскай дыстанцыі (1,5 км. плаванне, 40 км велагонка і 10 км. бег) – гэта асноўны старт для адбора моладзі з узростам да 23 года да ўдзелу у чэмпіянаце свету у Ізраілі, які адбудзецца у кастрычніку бягучага года, – кажа Марыя Браніславаўна Чаркоўская-Тарасевіч (сакратар Федэрацыі трыятлона Беларусі).

Лепшыя атлеты з ўсёй краіны на чэмпіянаце Беларусі змагаліся за перамогу і права прдстаўляць рэспубліку на міжнародных стартах. Барацьба атрымалася вельмі напружанай, усё вырашалі лічаныя сякунды.

Вельмі ўдала выступіла каманда юнакоў і дзяўчат (2005 года нараджэння і маладзей) з Драгічына ў саставе Данілы Шчарбуна,Марыі Краўчук, Алёны Захарык, якая заняла 2-е месца ў эстафеце. Трэцяе месца у індывідуальных спаборніцтвах ў рамках алімпійскіх Дзён моладзі заняў Кірыл Гарадзецкі, на такой жа пазіцыі зкончыла спаборніцтвы Марыя Краўчук на Кубку РБ. Трэнер юнакоў і дзяўчат драгічынскай каманды Дзмітрый Калютчык адзначае усіх сваіх выхаванцаў, якія змагаліся і паказалі добрыя вынікі: Уладзіслаў Зіновіч, Аляксандр Крывіцкі, Соф’я Крывецкая, якая, дарэчы, 8 ліпеня на чэмпіянаце РБ у Мінску на спрынтарскай дыстанцыі заняла 3-е месца.

На алімпійскай дыстанцыі (1,5 км. +40 км. + 10 км.) спаборнічалі і спартсмены-аматары у трох узроставых групах: 18-39 і 40-49 гадоў і старэйшыя – за 50 гадоў. Жыхар Драгічына Сяргей Васільявіч Падлужны упершыню прыняў удзел у гэтым турніры і ва ўзроставай групе 50+ заняў 2-е месца.

Заслугоўваюць увагі дасягненні знакамітага спартсмена з Віцебска Анатоля Бухаўца, які стаў чэмпіёнам Беларусі на гэтых спаборніцтвах , а 22 ліпеня на чэмпіянаце Еўропы ў горадзе Тарту (Эстонія) стаў бронзавым прызёрам. І гэта ў свае 68 гадоў. Вельмі дастойны прыклад для ўсіх нас і асабіста для моладзі.

Наперадзе у спартсменаў новыя старты і новыя рэкорды. Спартыўны марафон працягваецца. Жадаем усім спартсменам здароў’я і перамог! Трыятлон – гэта крута і сучасна!

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...