spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Напачатку чэрвеня ў Антопалі прайшла пасялковая спартакіяда

Дата:

або Як антопальцы правялі штогадовую пасялковую спартакіяду

Вось і надышло лета – пара года, калі самы час пачаць сачыць за сваёй фігурай і ўмацоўваць арганізм. І самы даступны і эфектыўны спосаб для паляпшэння свайго здароўя – заняткі спортам і фізічнай культурай. Значная ўвага развіццю гэтага віду адпачынку надаецца і ў гарадскім пасёлку Антопаль. Так, у нядзелю, 3 чэрвеня, а дзясятай гадзіне раніцы, тут стартавала пятая штогадовая спартакіяда “Здароўе” сярод мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў.

Мерапрыемства адкрыў старшыня тутэйшага сельсавета Міхаіл Шчэрбач, які пажадаў усім пазітыўных эмоцый ад спаборніцтва і перамогі мацнейшым. Каб падняць настрой і падтрымаць удзельнікаў, дырэктар мясцовага Дома культуры Ірына Гупалік выканала песню “Белая Русь”, а вядучая ім пажадала “яркага і дружнага старту”.

У спаборніцтвах барацьба вялася па сямі відах спорту: міні-футбол, валейбол, шашкі, настольны тэніс, дартс, армрэслінг, гіравы спорт.

Падчас мерапрыемства гучала музыка, якая значна падтрымлівала спартыўныя эмоцыі і веру ў поспех. Усе жадаючыя мелі магчымасць купіць ваду, марожанае і іншыя прысмакі.

Вынікі былі падведзены ў той жа дзень. Перамога ў агульнакамандным заліку заслужана дасталася Антопальскай сярэдняй школе, другое месца ўзяла аб’яднаная каманда электрасетак і электрасувязі,
стаць трэцімі пашанцавала прадстаўнікам Антопальскай дапаможнай школы-інтэрната.

Што тычыцца ўласнага заліку,  дык першае месца ў стральбе сярод жанчын заняла Наталля Кавалеўская, сярод мужчын – Генадзь Якушэвіч. Больш за ўсіх балаў у дартсе набрала Галіна Місейка, пераможцай у армрэслінгу стаў Мікалай Крыволь, у гіравым спорце – Дзяніс Канюховіч, у гульні ў шашкі лепшыя вынікі паказалі Раіса Верамейчык і Павел Елец. Кожны з іх быў узнагароджаны граматамі і падарункамі.

Каманды-пераможцы спаборніцтваў па валейболе і міні-футболе атрымалі ў якасці ўзнагарод торты. Словы асаблівай падзякі хочацца выказаць арганізатарам спартакіяды і спонсарам – мясцовым прадпрымальнікам, якія адгукнуліся і падтрымалі ініцыятыву мясцовай улады.

Думаю, што не толькі пераможцы, але і ўдзельнікі, і балельшчыкі – усе засталіся задаволенымі. Добра, калі лета пачынаецца з такога карыснага захаплення, як спорт.

Кацярына ШЧЭРБАЧ,
юнкар

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел первый день молодежной ярмарки вакансий

Сегодня в городском Доме культуры было многолюдно: 23-24 апреля...

В регионах Беларуси идет выдвижение кандидатов в состав Президиума ВНС

В регионах Беларуси идет выдвижение кандидатов в состав Президиума...

По-народному зажгла «Славяночка»

Детский ансамбль танца «Славяночка» Дрогичинской детской хореографической школы искусств...

Александр Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе главы государства. Закон устанавливает обновленную...