spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

В Бездеже состоялся областной конкурс фольклорного мастерства “Таночак”

Дата:

В Бездеже состоялся областной конкурс фольклорного мастерства "Таночак"

На этнаграфічным падвор’і “Каля Плэса” ў нядзелю праходзіла абласное свята-конкурс фальклорнага мастацтва “Таночак”.

Больш за тры сотні самадзейных артыстаў, якія збіраюць і выконваюць самабытныя песні сваіх продкаў, з’ехаліся ў вёску Бездзеж. Акрамя этнакалектываў Брэстчыны, што ўдзельнічалі ў конкурснай праграме, на свяце выступілі гасцявыя калектывы з Расіі, Літвы, Польшчы і іншых мясцовасцей Беларусі. Гаспадары свята – калектывы Драгічыншчыны “Вясёлыя суседзі”, “Сваякі”, “Скібічане”, “Таночак”, “Купалінка” і іншыя –  паказалі этнаканцэрт з цыклу “Рух зямлі”. З раніцы за права ўдзельнічаць у рэспубліканскім фестывалі “Берагіня” сапернічалі дзіцячыя ансамблі, сярод якіх былі і нашы: “Ліпачка” – з в.Ліпнікі і “Вяночкі” – з г.п.Антопаль.

Падвор’е “Каля Плэса” спявала, гаманіла, звінела залівістымі найгрышамі гармонікаў, смяялася, грымела апладысментамі. З шаснаццаці імправізаваных домікаў выстраіўся горад майстроў, дзе можна было паназіраць за самым розным старажытным рамяством, і нават за столінскімі ганчарамі. На пяці невялічкіх падвор’ях, створаных “Каля Плэса” сельскімі Саветамі Драгічынскага раёна, удзельнікі і наведвальнікі свята з добрым апетытам ласаваліся разнастайнымі стравамі, рэцэпты прыгатавання якіх перайшлі да сучаснага пакалення ад прашчураў. Былі тут і маласольныя гурочкі, і саленыя грыбочкі, і салцісон, і каўбаса “пальцам пханая”. Розных гатункаў прапаноўваўся бярозавік: с сухафруктамі і на дубовай кары настояны, чырвоным бурачком аздоблены. Зазывалі гасцей на падвор’і творчыя калектывы добрай песняй ды музыкай.

Ніна ТКАЧУК

Фота Анны ГАЛЁТЫ

В Бездеже состоялся областной конкурс фольклорного мастерства "Таночак" В Бездеже состоялся областной конкурс фольклорного мастерства "Таночак" В Бездеже состоялся областной конкурс фольклорного мастерства "Таночак" В Бездеже состоялся областной конкурс фольклорного мастерства "Таночак" В Бездеже состоялся областной конкурс фольклорного мастерства "Таночак" В Бездеже состоялся областной конкурс фольклорного мастерства "Таночак" В Бездеже состоялся областной конкурс фольклорного мастерства "Таночак" В Бездеже состоялся областной конкурс фольклорного мастерства "Таночак" В Бездеже состоялся областной конкурс фольклорного мастерства "Таночак"

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

О переходе с 1 июля 2025 года на использование кассового оборудования соответствующего новым требованиям

С 1 июля 2025 года субъекты хозяйствования должны использовать кассовые суммирующие...

Жители Гутово обратились с проблемой к депутату

  Сегодня в д. Гутово прошла встреча жителей с депутатом...

Нотариусы Брестчины 8 мая будут консультировать бесплатно

8 мая нотариусы Брестчины будут консультировать бесплатно. Участие в...