spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

У ДОБРЫ ЧАС, СЕЙБІТЫ!

Дата:

Адкрытае акцыянернае таварыства “Драгічынскі райаграсэрвіс” за апошнія пяць гадоў павялічыла вытворчасць сельгаспрадуктаў на 70 працэнтаў. І ў гэтым поспеху ёсць значны ўклад працаўнікоў вытворчага ўчастка, сельгасугоддзі якога раскінуліся за Дняпроўска-Бугскім каналам у раёне вёсак Зарэчка, Вялікі Лес і Хідры.Мы наведалі ўчастак у аўторак, 29 сакавіка. Першы прыпынак зрабілі на машынным двары. Тут панавалі парадак і чысціня. Ля збожжаўборачных камбайнаў, што стаялі пад павеццю, завіхаліся механізатары-рамонтнікі. Неўзабаве сюды па-д’ехалі начальнік участка Аляксандр Дзмітрыевіч Свіціч і галоўны аграном Пётр Іванавіч Кунахавец. З размовы з імі высветлілася, што нядаўна тут прайшоў тэхагляд аўтатранспарту. І ўсе наяўныя трактары, прычэпы да іх вытрымалі гэты су-  р’ёзны экзамен, бо былі ў спраўным стане.— Цяпер уся наша тэхніка працуе на палях, — заявіў А.Д.Свіціч. – А неадкладных работ шмат. Гэта і ўнясенне арганічных і мінеральных угнаенняў у глебу, і падрыхтоўка плошчаў пад сяўбу… На днях закончылі падкормку азімых культур і рапсу, а ўчора прыступілі да масавай сяўбы ранніх збожжавых культур.— Сёлетняй вясной земляробам нашага ўчастка неабходна пасеяць 790 гектараў яравых культур, — уступае ў размову галоўны аграном П.І.Кунахавец. – А да сяўбы мы падрыхтаваліся своечасова і ўсебакова. Тэхніка ў нас не прастойвала і зімой, працавала на ўраджай. А цяпер на палях пануе асаблівае абуджэнне. Паедзем, пераканаемся?Мы прынялі прапанову агранома. Выехалі за Зарэчку і ўзялі накірунак у бок Вялікага Лесу. Нам было бачна, як на тым ці іншым палетку снавала тэхніка, раскідваючы арганічныя ўгнаенні і рыхтуючы глебу пад сяўбу.— Для ўнясення арганічных угнаенняў у нас створаны два механізаваныя звяны, — каменціруе ўбачанае П.І.Кунахавец. – За дзень, як правіла, яны раскідваюць каля 900 тон арганікі. І ў гэтым вялікая заслуга машыніста пагрузчыка Пятра Кірылавіча Астапука, механізатараў Васіля Уладзіміравіча Матузкі, Генадзя Васільевіча Шваюка, Аляксандра Мікалаевіча Жука і некаторых іншых.Каб не было затрымкі з сяўбой, хуткімі тэмпамі вядзецца і апрацоўка глебы. Так, напрыклад, 3 трактары заняты на ворыве, адзін на дыскаванні і два на культывацыі. Іх бесперабойную работу забяспечваюць механізатары Мікалай Фёдаравіч Кучма, Сяргей Сцяпанавіч Богуш, Уладзімір Лявонцьевіч Янушчык, Алег Сцяпанавіч Богуш і іншыя.На сяўбе ячменю і аўса выкарыстоўваюцца два пасяўныя агрэгаты. Іх абслугоўваюць вопытныя механізатары Віталій Васільевіч Герцык і Фёдар Аляксандравіч Дзмітрук. Пры высокай арганізацыі працы кожны з іх за змену можа пасеяць 30 і больш гектараў ранніх зерневых культур. Праўда, сяўба пакуль вядзецца выбарачнымі метадамі – там, дзе можа прайсці тэхніка.Учора мы пазванілі ў вытворчы ўчастак і даведаліся, што хлебаробы пасеялі ўжо звыш 120 гектараў аўса і 90 ячменю. Як бачым, добры пачатак абнадзейвае. Шчаслівых вам стартаў, сейбіты!

Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...