Як распачалі год жывёлаводы раёна

Дата:

Аляксей ФЁДАРАЎ

Набірае разгон 2013 год. Як жа яго распачалі жывёлаводы нашага раёна? Хто і колькі прадае зараз малака дзяржаве? Каб адказаць на гэтыя пытанні, прааналізуем толькі адзін дзень працаўнікоў ферм.

Як вядома, цяпер у жывёлагадоўлі ідзе адзін з самых адказных перыядаў – стойлавае ўтрыманне статка. Вельмі важна ў гэты час не знізіць прадуктыўнасць жывёлін, а дабіцца яе росту і рэалізоўваць дзяржаве прадукцыю высокай якасці. І сёння прыемна адзначыць, што з гэтай задачай у некаторых гаспадарках паспяхова спраўляюцца.

Возьмем, да прыкладу, 2 студзеня. Усяго за гэты дзень наш раён прадаў дзяржаве звыш 158 тон малака – на 5,8 тоны больш, чым у такі час 2012 года. А найбольш важкі ўклад у агульны поспех унеслі такія гаспадаркі, як СВК “Асавецкі”, “Аляксеевічы-Агра”, “Імянінскі” і “Бездзеж-Агра”. Так, толькі з Осаўцаў на прыёмны пункт паступіла больш як 28 тон сырадою.

Астатнія гаспадаркі не прадалі дзяржаве і па 10 тон прадукцыі. Асабліва мала яе паступіла з ПВУП “Гутава”, СВК “Радастаўскі” і “Прыазёрскі” – адпаведна 3,3, 4,7 і 5,7 тоны. Ды інакш і не магло быць, бо ў гэтых сельгасарганізацыях прадуктыўнасць кароў невысокая. У Гутаве, напрыклад, яна ў параўнанні з мінулагоднім зменшылася на 2,2 кілаграма, а ў Радаставе – на 600 грамаў ад кожнай буронкі.

Пэўную колькасць прадукцыі 2 студзеня не даатрымалі ў параўнанні з леташнім у СВК “Бездзеж-Агра”, “Агра-Дзеткавічы”, “Пенякова” і племзаводзе “Заказельскі”. У Бездзежы, напрыклад, валавы малака знізіўся амаль на 1,6 тоны.

Некалькі слоў пра таварнасць малака. Высокая яна (звыш 90%) у СВК “Асавецкі”, племзаводзе “Заказельскі”, а самая нізкая (82,2%) у СВК “Ліпніцкі”.

Усім гаспадаркам неабходна павышаць і якасць малака. 2 студзеня яны даставілі на нарыхтоўчыя пункты 72,9% прадукцыі вышэйшым гатункам і 7,6% класам “экстра”. Дарэчы, апошняе ў колькасці амаль 12 тон паступіла толькі з СВК “Асавецкі”. А вось сельгаскааператывы “Ліпніцкі”, “Асіпавічы” і “Пенякова” ў названы дзень не рэалізавалі ніводнага кілаграма прадукцыі вышэйшым гатункам.

Як вядома, значныя грашовыя сродкі сельгасарганізацыі сёння атрымліваюць ад продажу дзяржаве малака. Таму павелічэнню вытворчасці і павышэнню яго якасці павінна ўдзяляцца самая сур’ёзная ўвага як з боку кіраўніцтва гаспадарак, так і спецыялістаў адпаведных раённых служб.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный выпускной бал

Выпускной вечер – особенный момент в жизни каждого юноши...

Александр Лукашенко дал интервью телеканалу «Аль-Арабия»

Интервью продолжалось около полутора часов. Александр Лукашенко ответил примерно...

Самый маленький город Австралии выставлен на продажу

Самый маленький город Австралии Куладди выставлен на продажу за...

Торжественное собрание, приуроченное ко Всемирному дню донора крови, прошло в Дрогичинской ЦРБ

В преддверии Дня донора в актовом зале Дрогичинской центральной...