Прафсаюзы – дзецям і дарослым

Дата:

Галіна ВІКТАРАВА

Ініцыятарам многіх добрых спраў, накіраваных на пастаянную падтрымку жыхароў сучаснай вёскі, перадавікоў, ветэранаў сельгасвытворчасці і іх сем’яў, выступае райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на чале са Святланай Уладзіміраўнай Барташ. У навагоднія і калядныя дні традыцыйнымі сталі экскурсіі на абласную ёлку, якія ладзяцца за кошт прафсаюзных сродкаў для дзяцей сельскіх працаўнікоў. Раней на аналагічных мерапрыемствах пабывалі юныя жыхары з СПК “Ліпніцкі” і “Бездзеж-Агра”. А нядаўна  ў святочную вандроўку прыйшла чарга накіравацца хлапчукам і дзяўчынкам, бацькі якіх працуюць у Драгічынскім райаграсэрвісе. У Брэсце дзеці наведалі драмтэатр, дзе паглядзелі казачную пастаноўку, а затым сталі ўдзельнікамі вясёлага прадстаўлення ля навагодняй ёлкі. Дамоў яны вярнуліся з падарункамі і мноствам незабыўных уражанняў.

Зараз райкам прафсаюза работнікаў АПК працуе над падвядзеннем вынікаў выканання калектыўных дагавароў, якія звычайна агучваюцца на справаздачных сходах у сельгаспрадпрыемствах раёна. Ім папярэднічаюць фермскія і брыгадныя сходы, дзе вясковыя працаўнікі могуць выказаць свае меркаванні і ўнесці канкрэтныя прапановы і змены ў існуючыя калдагаворы. Такія сустрэчы з людзьмі з удзелам прафсаюзных лідараў прайшлі ўжо ў СВК “Ліпніцкі”, і цяпер тут – першымі ў аграпрамысловай сферы раёна —  рыхтуюцца да агульнагаспадарчага  справаздачнага сходу, які намечаны на пачатак лютага.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошла сельскохозяйственная ярмарка (ФОТОРЕПОРТАЖ)

На ярмарке был представлен широкий ассортимент плодовоовощной  продукции: зерно,...

Сорок лет исполнилось народному фольклорному коллективу «Криниченька»

Сорок лет исполнилось народному фольклорному коллективу «Криниченька» Завершского сельского...

«Павлин, говоришь?..» Экзотическая птица прижилась на подворье жительницы Закозеля

Удивительный домашний зоопарк создала на своем подворье Елена Момотюк из агрогородка...

В Дрогичине чествовали работников культуры

Сегодня, 9 октября, в зрительном зале городского Дома культуры...