У Бездзежы згулялі вяселле з нацыянальным каларытам

Дата:

Незвычайная дзея, якая адбывалася ў нядаўнія выхадныя на вуліцы аграгарадка Бездзеж, прыцягнула ўвагу многіх тутэйшых жыхароў. Маладая пара, што пажадала аформіць свае адносіны ў мясцовым музеі “Бездзежскі фартушок”, згуляла вяселле па свайму адмысловаму сцэнарыю, у святочным сялянскім адзенні пачатку мінулага стагоддзя: жаніх быў у льняных нагавіцах і вышытай сарочцы, галаву нявесты ўпрыгожваў старадаўні вэлюм-вяночак. Гле- дзячы на тое, некаторыя  з вяскоўцаў меркавалі, што ў іх населеным пункце здымаюць нейкі кінафільм. Але вяселле было сапраўдным. Па звестках кіраўніка спраў Бездзежскага сельвыканкама Інэсы Аляксееўны Каласей, адзначыць дату ўступлення ў шлюб у такім адметным стылі, з захаваннем старадаўніх традыцый і атрыбутаў, вырашылі малады ўраджэнец вёскі Застаўе Мікалай Паўлавіч Грэчка і яго нявеста з вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Алена Мікалаеўна Галалюк. У нацыянальных строях былі і іх бліжэйшыя сябры, якія падзяляюць  імкненне Мікалая і Алены да  падтрымання і захавання сваёй  нацыянальнай самабытнасці.

У Бездзежы згулялі вяселле з нацыянальным каларытам

У гэткіх жа ўборах, у прыбранай на колішні лад коннай брычцы, жаніх і нявеста паехалі і ў Бездзежскую Свята-Троіцкую царкву, дзе адбылося вянчанне маладых, якое правёў айцец Генадзій Воран. І раўнадушнымі такое вяселле з нацыянальным каларытам нікога не пакінула: адны назіралі за ім з цікавасцю, другія – з адабрэннем і ўсхваленнем, трэція – з настальгіяй аб найлепшай пары – аб маладосці, якая вяртаецца хіба што ва ўспамінах…

Галіна ШАФРАН

На здымку: жаніх  Мікалай Грэчка і яго нявеста Алена – у колішніх вясельных уборах.

Фота Максіма КАЛАСЕЯ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

На ЦТ нужно не просто зарегистрироваться онлайн, а физически забрать в пункте регистрации пропуск

Об этом сообщили в Республиканском институте контроля знаний.   "Регистрация на...

В Дрогичинском районе горела хозпостройка

18 апреля 2026 года в 15.28 поступило сообщение о...

Дрогичинский РОЧС напоминает о правилах разведения костров

Учитывая сезонность, а также складывающиеся погодные условия, на территории...

Сальмонеллез – что это и как защититься

Сальмонеллез – это острая инфекционная болезнь, с преимущественным поражением желудочно-­кишечного...