spot_img

Да колішняга абраду Купалля маглі далучыцца ўсе жадаючыя

Дата:

Кожнай пары – сваё свята, а самай масавай пляцоўкай для адраджэння і паказу самабытных  народных абрадаў і традыцый апошнім часам становіцца этнападвор’е музейнага комплексу “Бездзежскі фартушок”. Услед за Шчадрухай, Вадохрышчам, велікоднай “стрілкай”  сюды завітала Купалле…

Мясцовыя прыгажуні ў святочных вяночках
Мясцовыя прыгажуні ў святочных вяночках

Нядзельным вечарам, 6 ліпеня, у двары вясковай этнасядзібы “Каля Плэса”, узбоч якой працякае невялічкая рачулка з аднаіменнай назвай, пачалі сыходзіцца тутэйшыя жыхары і з’язджацца госці, і ўсе яны маглі далучыцца да колішняга абраду Купалля. Было запалена вогнішча, ля якога і разгортвалася асноўная дзея – тэатралізаванае прадстаўленне “У пошуках папараць-кветкі”, падрыхтаванае работнікамі гарадскога Дома культуры. Прысутныя ў суправаджэнні  галоўнай гераіні – Купалінкі – маглі пакружыць у карагодзе, прыгадаць купальскія песні, а найбольш спрытныя і рызыкоўныя спрабавалі пераскочыць вогнішча, што, па павер’ю нашых продкаў-язычнікаў, лічылася своеасаблівым ачышчальным рытуалам.

Нямала жадаючых знайшлося пераскочыць купальскае вогнішча
Нямала жадаючых знайшлося пераскочыць купальскае вогнішча

З Купаллем  звязаны яшчэ адзін звычай, якога прытрымліваюцца незамужнія  дзяўчаткі. Вось і на гэты раз тутэйшыя прыгажуні з хваляваннем пускалі па вадзе сплеценыя вяночкі, спа-дзяючыся, што яны абавязкова даплывуць да каханага-суджанага. А своеасаблівым сімвалам летняй купальскай ночы з’яўляецца чароўная папараць-кветка, на пошукі якой штогод адпраўляюцца многія рамантыкі. У колішніх паданнях гаворыцца, што той, хто знойдзе яе, будзе шчаслівым усё жыццё. Шкада толькі, што існуе яна, пэўна, толькі ў легендах і марах. Ды ў тэатралізаваных прадстаўленнях накшталт  таго, што  было паказана нядаўна ў Бездзежы.

Але ж маладосці ўласціва верыць у цуды, таму і не знікаюць, не страчваюць сваёй запатрабаванасці даўнішнія абрады купалаўскай ночы…

Галіна ВІКТАРАВА

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Определены победители районного этапа «Властелин села»

Сегодня, 18 мая, в агрогородке Бездеж на территории музея...

Главного инженера предприятия в Дрогичинском районе задержали за взятку

Главного инженера предприятия в Дрогичинском районе задержали за получение...

Губернаторы областей принимают участие в ежегодном сборе “Военная безопасность и оборона государства”

Развитие военно-политической обстановки в мире и непосредственно вокруг Беларуси...

В Дрогичине проходят областные соревнования по шашкам среди детей и юношества

Областные соревнования по интеллектуальному спорту проходят на базе Дрогичинского...