spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

“Белаграпрамбанк” правёў для пяцікласнікаў урок фінансавай граматнасці

Дата:

Прадстаўнікі ААТ "Белаграпрамбанк" у Бездзежскай СШ
Прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанк” у Бездзежскай СШ

У гэтыя дні ў сельскіх школах рэспублікі  праходзяць мерапрыемствы пад назвай “Твае першыя фінансы”, мэтай якіх з’яўляецца павышэнне ведаў школьнікаў, а канкрэтней – вучняў пятых класаў сельскіх школ — аб розных накірунках банкаўскай дзейнасці. Арганізатарамі акцыі выступаюць спецыялісты   “Белаграпрамбанка” і, па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, яна прадоўжыцца з 3 па 12 верасня.

У мінулую сераду да мерапрыемства далучыліся і прадстаўнікі мясцовай банкаўскай установы. Намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра № 26 у горадзе Драгічыне філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Брэсцкага абласнога ўпраўлення Ніна Леанідаўна Пазняк і начальнік аддзела рознічных паслуг гэтай банкаўскай установы Максім Рыгоравіч Грыцук наведалі  Хомскую, Бездзежскую і Завершскую школы, дзе сустрэліся  з пяцікласнікамі і правялі для іх урок фінансавай граматнасці.  У прыватнасці, яны расказалі школьнікам аб спецыяльнай праграме для сваіх юных кліентаў “Расці вялікі!”, кожны з удзельнікаў якой атрымлівае падарунак да дня нараджэння, удзельнічае ў розыгрышы паездкі ў Дыснейлэнд, а таксама можа аформіць крэдыт на спецыяльных умовах і  бясплатна атрымаць дзіцячую банкаўскую картку. Акрамя таго, арганізатары акцыі правялі для падлеткаў кіналекторый па тэме “Фінансавая адукаванасць – аснова поспеху і дабрабыту”, адказалі на іх пытанні і ўручылі дзецям падарункі з лагатыпам “Белаграпрамбанка”: маляўнічую брашуру “Твае першыя фінансы”, каляндар на новы навучальны год і спецыяльны ліст для напісання раскладу ўрокаў.

Такія ж падарункавыя пакеты ад “Белаграпрамбанка” атрымаюць усе пяцікласнікі сельскіх школ раёна, а гэта – каля  200 хлапчукоў і дзяўчынак.

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Микитск и Белая: решаем проблемы сообща

В прошлом выпуске «районки» (№ 15 от 19 апреля) вышла публикация о нашем...

Сергей Глинский: «Мы просто не имеем права останавливаться на достигнутых результатах»

На совещании о развитии села и повышении эффективности аграрной отрасли, которое...

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...