Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу

Дата:

Напрыканцы мінулага года па ініцыятыве і пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, рэдакцыі раённай газеты “Драгічынскі веснік”, раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і райкама ГА “БРСМ” быў аб’яўлены конкурс на лепшы літаратурны твор пра Драгічыншчыну, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння нашага раёна. Прыходзіцца канстатаваць, што нашы чытачы не праявілі значнай творчай актыўнасці і на конкурс паступіла невялікая колькасць аўтарскіх работ. Пасля іх дэталёвага разгляду і аналізу было прынята  рашэнне ў намінацыі “проза” лепшымі прызнаць творы наступных аўтараў:

Мікалай СЯНКЕВІЧ, ураджэнец вёскі Асіпавічы, старшы выкладчык БрДУ імя Пушкіна – (нізка лірычных абразкоў “Высокая столь”, “На вясковым свяце”, “Гасціннасць”) – 1 месца;

Алена ЯКОЎЧЫК, вёска Пярковічы (Матэрыял “Особый край – Дрогичинщина”) – 2 месца;

Марыя МІНЗЕР, в.Заверша (матэрыял “Шануем мінулае, каб будучыню мець”) – 3 месца.

У намінацыі “паэзія” месцы размеркаваліся наступным чынам:

Іван КРАСОЎСКІ, в .Хомск – (нізка вершаў “Наш родны горад”, “Родная старонка”, “Спявай, “Зараначка”) – 1 месца;

Валянціна ЛАКУЦ, в.Гнілец – (вершы “Бездзежскія фартушкі”,  “Памяці Яўгена Сушко”) – 2 месца.

Трэцяе месца ў гэтай намінацыі вырашана не прысуджаць.

Пераможцы літаратурнага конкурсу, прысвечанага 75-годдзю ўтварэння Драгічынскага раёна, будуць адзначаны памятнымі падарункамі, а іх творчыя работы апублікаваны на старонках раённай газеты “Драгічынскі веснік”.  Астатнія аўтары атрымаюць падзячныя пісьмы.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Потребуется около 2 тонн краски. В Брестской крепости рассказали о капремонте монумента «Мужество»

В мемориальном комплексе "Брестская крепость-герой" в ноябре планируют завершить...

Турчин: одним из основных вопросов на ВНС станет программа социально-экономического развития на 2026-2030 годы

Одним из основных вопросов на Всебелорусском народном собрании (ВНС)...

Продолжается благоустройство мини-рынка в Дрогичине

В начале лета руководство района поставило задачу перед представителями...