spot_img

Свой 95-ы дзень нараджэння адзначыў ганаровы жыхар нашага раёна С.Я.Лапа

Дата:

У апошняй дэкадзе жніўня свой 95-ы дзень нараджэння адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы жыхар нашага раёна С. Я.Лапа. Павіншаваць Сяргея Яўсеевіча з гэтай адметнай датай прыйшлі прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх арганізацый: намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Іванавіч Нерад, першы сакратар райкама БРСМ Дзмітрый Анатольевіч Быб, старшыня раённага савета ветэранаў Святлана Андрэеўна Магілянчык.

Сяргей Яўсеевіч Лапа (другі злева) і яго ганаровыя госці: С.А.Магілянчык, У.І.Нерад, Дз.А.Быб
Сяргей Яўсеевіч Лапа (другі злева) і яго ганаровыя госці: С.А.Магілянчык, У.І.Нерад, Дз.А.Быб

…Біяграфія ветэрана вайны і працы цесна пераплятаецца з гісторыяй нашай краіны. Павестку ў армію Сяргей Лапа, вясковы хлопец з Гомельшчыны, атрымаў у перадваенным 1940 годзе. Там ён упершыню апрануў чырвонаармейскую форму, і да гэтай пары С.Я.Лапа з гонарам носіць свой вайсковы кіцель. Ён вельмі пасуе ветэрану, бо падкрэслівае яго строгую армейскую выпраўку, што захоўваецца да сённяшніх дзён.
У час Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Яўсеевіч ваяваў у матацыклетным палку, быў сувязістам. Ён прайшоў 1415 вогненных дзён і начэй, запамятаў горыч першых адступленняў і паражэнняў, вытрымаў многія няўзгоды, але застаўся жывы, дайшоў да Перамогі і дамоў вярнуўся з ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “За адвагу”, іншымі ўзнагародамі.
Пасля вайны былы франтавік працаваў, ладкаваў дом і сям’ю, гадаваў дзяцей. Ужо будучы на пенсіі, С.Я.Лапа многія гады ўзначальваў раённую ветэранскую арганізацыю і сумеў наладзіць жывую, нефармальную работу гэтай грамадскай структуры. Сяргея Яўсеевіча ведалі ў кожным працоўным калектыве, у кожнай, нават самай аддаленай, вясковай школе, куды ён прыязджаў, каб расказаць маладым аб жорсткасці вайны і трагічнасці яе паследкаў. Такія сустрэчы праходзілі ў цёплай і душэўнай атмасферы, і пажылы ветэран заўжды задаваў тон зацікаўленым зносінам прадстаўнікоў свайго пакалення з юнымі нашчадкамі Вялікай Перамогі.
С.Я.Лапа і цяпер, у сваім шаноўным узросце, па меры магчымасці прымае ўдзел у грамадскім жыцці і масавых мерапрыемствах. Сяргей Яўсеевіч па-ранейшаму зацікаўлена ставіцца да жыцця, да ўсяго, што адбываецца ў свеце, і мае адну найзапаветнейшую мару: каб на яго пакаленні закончыліся ўсе войны на нашай зямлі…
Хай збываецца!

Галіна ВІКТАРАВА
Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошла молодежная диалоговая площадка «Молодежь – знак качества»

Участие в разговоре с молодежью принимали первый секретарь Дрогичинского...

Как уберечь пожилых граждан от мошенников

Стать жертвой мошенников может любой человек, но чаще всего...

Приглашаем всех желающих принять участие в районном смотре-конкурсе

Приглашаем всех желающих принять участие в районном смотре-конкурсе, посвященному...

Мини-рынок. Что дальше?

Примерно с таким вопросом к нам в редакцию стали...