ЗАГС практыкуе правядзенне ўрачыстых рэгістрацый на беларускай мове

Дата:

На сучасным этапе супрацоўнікамі аддзела ЗАГС Драгічынскага райвыканкама практыкуецца правядзенне ўрачыстых рэгістрацый шлюбаў, народзін, а таксама віншаванне юбіляраў сямейнага жыцця на беларускай мове. Адно з такіх мерапрыемстваў нядаўна было наладжана ў гарадскім Доме культуры, дзе начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама Ірына Сяргееўна Кез правяла абрад рэгістрацыі нованароджанага дзіцяці.

Дзяўчынка з’явілася на свет гэтым летам  і стала першынцам у маладой сям’і Наталлі Валер’еўны і Дзмітрыя Аляксандравіча Саўчукоў з Драгічына, а таксама чаканай унучкай для сваіх дзядуль і бабуль – Таццяны Пятроўны і Валерыя Вячаслававіча Максімовічаў, Валянціны Фёдараўны і Аляксандра Сцяпанавіча Саўчукоў. Адметная роля ў гэтай урачыстасці належыла  і ганаровым бацькам немаўляці – Вользе Валер’еўне Карэнковіч і Ігару Аляксеевічу Жэдзіку.

У час урачыстай рэгістрацыі нованароджанай Валерыі Саўчук
У час урачыстай рэгістрацыі нованароджанай Валерыі Саўчук

У ходзе рэгістрацыі нованароджанай шырока выкарыстоўваліся элементы народных традыцый. Прынамсі, дзеля шчаслівай долі дачушкі маладыя бацькі паклалі немаўлятка на свой шлюбны ручнік, які захоўвалі з дня вяселля, як сімвал доўгага і шчаслівага сямейнага падарожжа па жыццёваму шляху. І цяпер той ручнік стане абярэгам для ўсёй іх сям’і, якая з часам павялічваецца.

У прысутнасці родных і блізкіх нованароджаная дзяўчынка была зарэгістравана і абвешчана паўнапраўнай грамадзянкай нашай краіны Валерыяй Дзмітрыеўнай Саўчук. У яе гонар прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, і віноўніца ўрачыстасці прыняла першыя ў сваім жыцці віншаванні і падарункі.

У ходзе цырымоніі неаднойчы падкрэслівалася асаблівая роля родных і блізкіх людзей  у дастойным выхаванні дачкі, унучкі, грамадзянкі сваёй краіны Валерыі Саўчук. Адпаведныя напамінкі аб гэтым былі ўручаны новаяўленым дзядулям і бабулям. А маладыя бацькі маленькай Леры – Наталля Валер’еўна і Дзмітрый Аляксандравіч – атрымалі “Наказ у будучыню” і сімвалічныя знакі, што пацвярджаюць іх новы і вельмі адказны статут – мамы і таты.

Галіна ВІКТАРАВА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Женская миссияили социальный феномен

12 июля налоговая служба Республики Беларусь отмечает свой профессиональный праздник...

Как сэкономить дома электроэнергию

Электричество стало неотъемлемой частью нашей жизни. Мы настолько привыкли...

Чем опасен золотарник?

Золотарник канадский относится к инвазивным видам растений. Он завезен в Республику...

В Дрогичинском районе дан старт межрайонному фестивалю «Днепро-Бугский рубеж»

В Дрогичинском районе с 10 по 12 июля проходит...