spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ДЗЕНЬ ЗА ДНЁМ

Дата:

5 чэрвеня – Дзень аховы навакольнага асяроддзя – стаў днём адкрытых дзвярэй у рэспубліканскім ландшафтным заказніку “Званец”. Яго наведалі вучні Радастаўскай школы і ўсе жадаючыя. Па словах дырэктара гэтай прыродаахоўнай установы М.С.Мельнічука, для гасцей была праве-дзена экскурсія па інфармацыйным цэнтры, які месціцца ў Гаравіцы. Яны змаглі наведаць вучэбны клас, памяшканне для аматараў аграэкатурызму, паўдзельнічаць у дыскусіі аб неабходнасці аховы прыроды. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Алег Кальчанка і Уладзімір Малашэвіч, а таксама іх калегі з аналагічных таварыстваў Германіі і Польшчы. Яны расказалі наведвальнікам “Званца” аб папуляцыі вяртлявай чаротаўкі і іншых рэдкіх відах жывёльнага і расліннага свету, што ёсць у тутэйшым заказніку. Па меркаванню арганізатараў Дня адкрытых дзвярэй, такія мерапрыемствы павінны па-спрыяць узаемадзеянню прыродаахоўных арга-нізацый і насельніцтва па захаванню ландшафтных асаблівасцей тутэйшых мясцін.
***
Канец вясны – пачатак лета адметны шматлікімі спартыўнымі спаборніцтвамі абласнога і рэспубліканскага ўзроўню, удзел у якім бралі і прадстаўнікі Драгічыншчыны. Паводле інфармацыі, якая паступіла ад інструктара-метадыста ДЮСШ Р.С.Рацыка, у нядаўняй абласной спартакіядзе школьнікаў па лёгкай атлетыцы, якая праходзіла ў Брэсце, наша зборная каманда заняла ІІІ месца. А ў асабістым заліку найлепшых вынікаў дабіліся выхаванцы І.І.Невядомскага і В.П.Рассафонава, у ліку якіх – Сяргей Ігнацюк, Таццяна Місейка, Анастасія Маслова, Мікалай Шавялюк, Іван Магілянчык і іншыя.
Парадавалі сваімі вынікамі і выхаванцы ДЮСШ Дзмітрый Касцючык і Андрэй Маслоў. Дзмітрый заняў першае месца ў рэспубліканскай спартакіядзе ў штурханні ядра з вы-нікам 14 м 18 см, Андрэй узняўся на трэцюю ступеньку п’едэсталу ў такім відзе спаборніцтва, як кіданне молата (яго вынік – 67 м 07 см). А падрыхтаваў пераможцаў рэспублікан-скай спартакіяды трэнер-выкладчык В.П.Рассафонаў.

Галіна ВІКТАРАВА.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине торжественно отметили Первомай

Сегодня в Дрогичине прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню труда....

Комиссия по делам несовершеннолетних рассмотрела несколько правонарушений, совершенных малолетними жителями района

Заместитель председателя комиссии по делам несовершеннолетних Татьяна Омельянович считает,...

Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в...

В Дрогичине вынесли приговор двум подросткам за умышленное причинение вреда имуществу

Вчера, 29 апреля, в СШ № 2 состоялось выездное заседание суда....