Зроблена нямала. Але ж рэзервы ёсць

Дата:

Усё свядомае жыццё М.В.Каржоўніка звязана з сельскагаспадарчай вытворчасцю. Нарадзіўся Міхаіл Васільевіч ў Столінскім раёне, там жа скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік” і ў далёкім 1976 годзе быў размеркаваны на Драгічыншчыну. Першае рабочае месца малады спецыяліст атрымаў у тагачасным калгасе “30 год БССР”, адкуль быў прызваны і пайшоў на службу ў армію.

Пасля звальнення ў запас яго накіравалі на работу ў Гутава. Там М.В.Каржоўнік стварыў сям’ю, ажаніўшыся на дзяўчыне, якая прыехала ў гаспадарку па размеркаванню, завочна атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці” і прайшоў немалы і нялёгкі шлях прафесійнага станаўлення. Працаваў эканамістам тамтэйшага калгаса, старшынёй Гутаўскага сельвыканкама, галоўным бухгалтарам сельгаспрадпрыемства, рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення, галоўным спецыялістам, а цяпер – намеснікам начальніка райсельгасхарчу.

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – мы папрасілі М.В.Каржоўніка падсумаваць некаторыя вынікі галіны і ацаніць работу падведамасных падраздзяленняў у лічбах і фактах.

Намеснік начальніка райсельгасхарчу
Намеснік начальніка райсельгасхарчу

– Міхаіл Васільевіч, бягучы год не перастае здзіўляць сваёй унікальнасцю: на вуліцы – глыбокая восень, а ў прыродзе, якая апошнім часам, пасля працяглай летняй засухі, была ўдосталь натолена вільгаццю, да гэтай пары трымаецца і жаўцее лісце на дрэвах і зелянее трава паабапал дарог. Якім чынам паўплывалі такія незвычайныя кліматычныя ўмовы на асноўныя вытворчыя паказчыкі ў сельскай гаспадарцы?

– Трэба сказаць, што год пачынаўся досыць аптымістычна, і старт па ўсіх накірунках быў даволі паспяховым. Вясна спрыяла своечасоваму правядзенню пасяўной, перазалужэнню сенажацяў і абнаўленню пашавых угоддзяў. Добра пайшлі ў рост травы, і ўсё паказвала на тое, што будзем з кармамі. І сапраўды, па стану на пачатак ліпеня ў гаспадарках раёна было нарыхтавана на 5200 тон сенажу больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. А тэмп росту прадукцыі ў мясцовай сельгасвытворчасці складаў больш 108% пры заданні 103,5%, і гэта быў – адзін з лепшых паказчыкаў у вобласці.

А ў ліпені пачалася засуха, якая доўжылася да канца лета, што даволі негатыўна паўплывала на далейшыя справы сельгасвытворцаў. У выніку спякоты загінула звыш 1150 гектараў яравых зерневых, 730 гектараў кукурузы, больш за 70 гектараў цукровых буракоў, што прывяло да недабору ўраджаю караняплодаў і караняклубневых культур. У прыватнасці, сёлета было вырашчана і рэалізавана толькі 41 000 тон цукровых буракоў, што на 12 000 менш мінулагодняга паказчыка.

Разам з тым добра адпрацаваная тэхналогія, назапашаны вопыт і прафесійны падыход да справы з боку кіраўнікоў, спецыялістаў, хлебаробаў дазволілі нават у неспрыяльных кліматычных умовах бягучага года атрымаць неспадзявана высокі ўраджай зерневых сельгаскультур. У гаспадарках раёна было намалочана звыш 75 100 тон зерня, што нават больш, чым у спрыяльным мінулым годзе. Літаральна напярэдадні нашага прафесійнага свята прыйшла і прыемная вестка аб тым, што наш раён прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы піваваранага ячменю, дзе заняў трэцяе месца.

А вось жаданага ўраджаю кукурузы на зерне сёлета вырасціць не ўдалося. Яго было сабрана толькі 259 тон, у той час як летась – 2446 тон. Адным словам, “каралева палёў” не вытрымала выпрабавання сёлетнім надвор’ем …

– З улікам таго, што на тэрыторыі раёна знаходзіцца прадпрыемства “Экзон-Глюкоза”, для якога зерне кукурузы з’яўляецца асноўнай вытворчай сыравінай, то для нашых гаспадарнікаў гэта культура лічыцца стратэгічна важнай, паколькі яна будзе мець гарантаваныя рынкі збыту ў межах сваёй мясцовасці…

– І ў сувязі з гэтым прадугледжваецца пашырэнне яе пасяўных плошчаў. У прыватнасці, у наступным годзе пад кукурузу на зерне будзе адведзена 3000 гектараў, у дадатак да тых 7000 гектараў, дзе гэта культура будзе вырошчвацца на корм жывёле.

– Наколькі мне вядома, то асноўны прыбытак у сельскай гаспадарцы прыносіць жывёлагадоўля. Як развіваецца гэта галіна ў нашым раёне? Хто ў лідарах? І ў чым бачацца рэзервы павышэння паказчыкаў у жывёлагадоўлі?

– Сапраўды, прыкладна 70% ад усіх сельскагаспадарчых даходаў мы маем ад малака і мяса. За 10 месяцаў бягучага года тэмп росту вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі склаў 103,2 % пры заданні 103,5 %. Пры гэтым валавы прырост малака забяспечаны на 104,2 % да плана. З 15 гаспадарак раёна 11 павялічылі надоі ў грамадскай жавёлагадоўлі. Даўнім і бясспрэчным лідарам па валавай вытворчасці і надоях з’яўляецца СВК “Асавецкі”, дзе штогод прыбаўляюць каля 10% малочнай прадукцыі. Вось і сёлета жывёлаводы гэтай гаспадаркі ўжо атрымалі па 6458 кілаграмаў малака на карову, прыбавіўшы 237 кілаграмаў. На ферме “Осаўцы-2” дасягнуты яшчэ лепшыя вынікі: тут атрымана 7120 кілаграмаў малака на карову пры сярэднераённым паказчыку 3687 кілаграмаў.

З перавыкананнем прагнозных паказчыкаў па вытворчасці малака працуюць таксама сельгаскааператывы “Агра-Дзеткавічы”, “Асіпавічы”, “Ліпніцкі”, “Брашэвічы”, ААТ “Драгічынскі райаграсэрвіс”, “Драгічынскі камбікормавы завод”.

Безумоўна, што важкія паказчыкі напрамую залежаць не толькі ад сумленнасці кадраў, дагледжанасці і племянных асаблівасцей дойнага пагалоўя, але і ад якасці і колькасці кармоў. У раёне была прынята праграма пашырэння сенажацяў і пашавых угоддзяў, і на сённяшні дзень перазалужэнне праведзена на плошчы каля 18 000 гектараў. З поўнай адказнасцю да гэтай справы падышлі ў СВК “Асавецкі”, “Імянінскі”, на племзаводзе “Заказельскі”, і гэта павялічвае рэальныя шанцы на добрыя паказчыкі ў будучым.

Што ж датычыць нявыкарыстаных магчымасцей, то адной з такіх з’яўляецца павышэнне якасці малака. Прынамсі, розніца паміж “экстра”-класам і вышэйшым гатункам малочнай прадукцыі даволі істотная і складае 734 000 рублёў на кожнай тоне. І гэта – той самы рэзерв, які магчыма задзейнічаць без значных матэрыяльных выдаткаў, але пры гэтым ён патрабуе старання, адказнасці, строгага выканання тэхналогіі на ўсіх этапах і ўсімі звеннямі вытворчага “ланцужка”.

– Ці ёсць станоўчая дынаміка ў гэтым накірунку?

– Больш палавіны атрыманага малака, а дакладней – 57,3%, гатункам «экстра» стабільна рэалізуюць жывёлаводы СВК “Асавецкі” пад кіраўніцтвам Станіслава Іосіфавіча Цынкуса. На сённяшні дзень прыкладна 25-30% малочнай прадукцыі па найвышэйшай цане на перапрацоўку адпраўляюць таксама СВК “Агра-Дзеткавічы”, “Ліпніцкі”, ААТ “Драгічынскі райаграсэрвіс”. Прычым напачатку года гэты паказчык у некаторых гаспадарках быў намнога ніжэйшым, а СВК “Ліпніцкі” увогуле не меў малака “экстра”-класа. Аднак кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Фёдаравіч Дарагакупец вызначыў мэту, разам са спецыялістамі намеціў і разлічыў шляхі яе дасягнення, давёў канкрэтныя задачы калектыву жывёлаводаў – і пачалі з’яўляцца добрыя вынікі. Цяпер трэба замацаваць іх і развівацца далей.

Ёсць станоўчыя зрухі і ў СВК “Бездзеж-Агра”, які на пэўным этапе і па многіх паказчыках быў у ліку самых адстаючых гаспадарак. Але з прыходам новага кіраўніка – Віктара Мікалаевіча Састраўчука, справы пачалі наладжвацца. Быў прыведзены ў належны парадак машынна-трактарны парк, своечасова і з захаваннем тэхналагічных патрабаванняў выкананы асноўныя сезонныя работы, што акупілася неблагім ураджаем. Прынамсі, валавая вытворчасць зерня ў гэтай гаспадарцы склала 4474 тоны ці 116% да задання, план па рапсу выкананы на 164%. Для грамадскай жывёлы ў кааператыве нарыхтавана 9554 тоны сенажу, што амаль удвая больш мінулагодняга паказчыка, і гэта –добры зачын на перспектыву.

– Міхаіл Васільевіч, заўтра – свята сельскіх працаўнікоў і іх партнёраў па аграпрамысловаму комплексу. Што пажадаеце калегам з гэтай нагоды?

– Усе мы ведаем і пастаянна пераконваемся ў даўно вядомай ісціне: сельская гаспадарка – гэта цэх пад адкрытым небам, гэта зачастую ненарміраваны рабочы дзень, гэта праца, якая гарантуе харчовую бяспеку краіны. Таму ўсім працаўнікам-сялянам і нашым партнёрам па аграпрамысловаму комплексу хочацца пажадаць моцнага здароўя, спрыяльнага надвор’я, шчодрай нівы, добрых ураджаяў, высокіх надояў, прываг і стабільных прыбыткаў!

Гутарыла Галіна ШАФРАН

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...