Надзённыя клопаты і задачы прафсаюзаў былі акрэслены і абмеркаваны на рэспубліканскай семінар-нарадзе

Дата:

“Галоўная задача – гэта арганізацыя добрых спраў”, — з такім асноўным пасылам звярнуўся да ўдзельнікаў чарговага семінара-нарады ў Мінску старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Сяргеевіч Орда. У мерапрыемстве, якое прайшло напачатку чэрвеня, былі задзейнічаны старшыні абласных, раённых, гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў, у ліку якіх была і прафсаюзны лідар нашага раёна Таццяна Уладзіміраўна Масюк, а таксама прадстаўнікі служб па сувязях з грамадскасцю, якія створаны на месцах і на дабрачынных пачатках будуць інфармаваць насельніцтва аб лепшых пачынах гэтай самай масавай грамадскай арганізацыі і яе актывістаў.

Семінар-нарада была намечана ў рэспубліканскім Доме прафсаюзаў, і да яе афіцыйнага адкрыцця ўдзельнікі мелі магчымасць наведаць музей гісторыі прафсаюзнага руху, дзе можна было паглядзець не толькі пэўныя гістарычныя экспанаты, але і сувеніры, якія былі падораны прафсаюзным дзеячам Беларусі іх калегамі з розных куткоў свету, а таксама пазнаёміцца з захапляючымі рукатворнымі работамі-шэдэўрамі народных умельцаў з розных куткоў Беларусі. Завяршалася выстава ў імправізаванай зале, дзе многія імкнуліся зрабіць памятныя фотаздымкі на жыццясцвярджальным фоне прафсаюзнага дэвізу “Мы– разам”. Не сталі выключэннем і прадстаўнікі Драгічыншчыны…

Праграму мерапрыемства адкрыў старшыня ФПБ М.С. Орда. Выступаючы перад прысутнымі, ён агучыў актуальныя пытанні і праблемы дзейнасці на сучасным этапе, падкрэсліўшы, што “галоўная задача прафсаюзаў – гэта арганізацыя добрых спраў”. Бо менавіта па іх людзі мяркуюць аб тым, наколькі важным і патрэбным у іх жыцці з’яўляецца прыналежнасць да прафсаюзнай арганізацыі. Міхаіл Сяргеевіч зазначыў, што стала добрай практыкай, калі пры неабходнасці юрысты арганізацыі прадстаўляюць інтарэсы членаў прафсаюза ў судзе, і гэта становіцца канкрэтнай падтрымкай для чалавека, які трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю.

Старшыня ФПБ пацвердзіў намер дабівацца ўвядзення сістэмы страхавання ад нявыплаты заробкаў у выніку банкроцтва ці ліквідацыі прадпрыемства, што дапаможа абараніць інтарэсы людзей, якія працуюць у такіх абставінах. Бо ў падобным выпадку працаўнікі праблемных вытворчых калектываў не толькі трапляюць у цяжкае фінансавае становішча, але і страчваюць стаж для налічэння пенсіі. Таму ў адпаведнасці з Генеральным пагадненнем на 2019-2021 г.г, якое заключана паміж урадам, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў, сацыяльныя партнёры ўзялі на сябе абавязкі вярнуцца да гэтай актуальнай тэмы і распрацаваць канкрэтны механізм абароны працаўнікоў у такіх абставінах.

Прагучаў і заклік да актыўнага ўдзелу ў выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія маюцца адбыцца бліжэйшай восенню, у тым ліку – і ў агітацыйнай рабоце за членаў прафсаюза.

Акцэнтавалася ўвага на яшчэ адной добрай справе: па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі каля падножжа “Кургана Славы” мяркуецца ўстанавіць штурмавік Іл-2, які папоўніць экспазіцыю ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны і стане своеасаблівым падарункам да 50-годдзя мемарыяльнага комплекса і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Зараз вядзецца работа па рэстаўрацыі баявога самалёта, у выніку якой будуць захаваны арыгінальны бронекорпус, шасі і хваставая частка Іл-2. Далучыцца да гэтай справы могуць усе жадаючыя, пералічыўшы сродкі на дабрачынны рахунак, які адкрыты Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі для правядзення рэстаўрацыі самалёта.

Актуальная інфармацыя ў ходзе семінара-нарады прагучала ў выступленнях намеснікаў старшыні ФПБ Аляксандра Сяргеевіча Мікшы, Алены Мікалаеўны Манкевіч і іншых дакладчыкаў. Пазней удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць прыняць удзел у трэнінгах, абмяняцца меркаваннямі з дакладчыкамі і са сваімі калегамі, узбагаціцца новым вопытам і новымі ведамі, што, несумненна, стане істотным падспор’ем у далейшай грамадскай рабоце.

Галіна ШАФРАН
Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...