ПЕРАДНАВАГОДНІЯ КЛОПАТЫ

Дата:

Лічаныя дні засталіся да пачатку Новага года. Да яго рыхтуюцца ўсе: дарослыя і дзеці. З гэтай нагоды на цэнтральнай плошчы Драгічына яшчэ на мінулым  тыдні была ўстаноўлена  лясная  ёлка-прыгажуня, якая вечарамі ззяе рознакаляровымі агнямі.
Шмат турбот цяпер і ў гандлёвых работнікаў. Яны робяць усё, каб у магазінах быў багаты асартымент розных тавараў. Як нам паведамілі ў райспажыўтаварыстве, у гандлёвых кропках зараз ёсць у дастатковай колькасці  як лікёра-гарэлачныя, кулінарныя, кандытарскія, так і многія  іншыя вырабы, неабходныя для святочнага стала.
 На днях мы завіталі ў магазін  “Глобус”. Тут  у  гэтыя пераднавагоднія дні павышаным попытам у пакупнікоў карыстаюцца цацкі для ўпрыгожвання ёлкі. Прадавец Крысціна  Саладуха нам расказала:
— У продажы ў нас ёсць шырокі асартымент ёлак штучных, а для іх упрыгожвання – мноства розных цацак. Нядаўна завезлі новыя карнавальныя маскі, сёлета ўпершыню пачалі надуваць рознакаляровыя шары геліем. Людзі ахвотна купляюць мішуру навагоднюю, гірлянды і іншыя цацкі.
З далейшай размовы з Крысцінай Юр’еўнай высветлілася, што тут можна набыць карнавальныя касцюмы, розныя сувеніры «пад ёлку».  Дарэчы, апошнія па таму ці іншаму адрасу могуць даставіць Дзед Мароз са Снягуркай. Паслуга гэта каштуе 25 тысяч рублёў.
Аб тым, што ўсе актыўна рыхтуюцца да навагодніх свят і Калядаў, сведчыць і такі факт: гандлёвая выручка магазіна “Глобус” у гэтыя дні ўзрасла амаль у два разы.
Юрый СЯРГЕЙ
НА ЗДЫМКУ: прадавец чацвёртага разраду Крысціна Саладуха прапануе пакупнікам цэлы шэраг рознакаляровых навагодніх цацак і іншых тавараў.
Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Лукашенко принял с докладом министра образования

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом министра образования...

Семья Куцаевых стала призером областного конкурса «Семья года»

В четверг в Брестском театре кукол состоялся областной этап...

Пешеходный мост для туристов может связать Брестскую крепость и остров Пограничный

В Бресте рассматривают вопрос строительства моста на остров Пограничный....

В Дрогичинском районе работницу сельхозпредприятия привлекли к уголовной ответственности за подделку документов

Прокуратура Дрогичинского района в выездном судебном заседании поддержала обвинение...