3 ліпеня мы ўсёй краінай урачыста адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці

Дата:

3 ліпеня жыхары нашага раёна, як і ўсёй краіны, урачыста адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Сімвалічна, што гэта вялікае свята атаясамліваецца з вызваленнем беларускага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У ходзе вядомай наступальнай аперацыі “Баграціён” была поўнасцю вызвалена не толькі Беларусь, але і большая частка Літвы, значныя тэрыторыі Латвіі і Польшчы. Разгром групы варожых армій “Цэнтр” паклаў канец арганізаванаму супраціўленню немцаў на Усходзе. А ў так званы “мінскі кацёл” трапіла 105-тысячная групоўка фашысцкіх войск.

Дзень Незалежнасці
Сёння мы аддаем даніну павагі ветэранам

… Удар па абароне ворага ад Полацка да Мазыра наносіўся сіламі чатырох франтоў: 1-га Прыбалтыйскага і трох Беларускіх. Раніцай 23 чэрвеня 1944 года злучэнні галоўнага эшалона перайшлі ў наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Бабруйскім напрамках. За некалькі дзён яны прарвалі абарону ворага і выйшлі на аператыўны прастор. 3 ліпеня савецкія войскі ўступілі  ў сталіцу рэспублікі Мінск.

Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі аказалі партызаны Беларусі. У той час на тэрыторыі рэспублікі дзейнічалі 150 брыгад і 49 асобных атрадаў народных мсціўцаў. Іх удзел у аперацыі “Баграціён” быў прадугледжаны і Стаўкай Вярхоўнага Галоўнакамандавання і загадзя ўзгоднены з дзеяннямі франтоў. Партызаны правялі рад буйных дыверсій на камунікацыях праціўніка, што паралізавала яго перавозкі ў самы адказны перыяд.

Час няўмольны: бягуць гады, мінаюць дзесяцігоддзі. І вось беларусы ўжо 70 гадоў жывуць пад чыстым мірным небам. І гэты бясцэнны здабытак мы абавязаны захаваць для нашых удзячных нашчадкаў.

Як вядома, вялікая ўвага ў нашай рэспубліцы надаецца здароваму ладу жыцця. З гэтай нагоды і па добрай традыцыі, што склалася на Драгічыншчыне ў апошняе дзесяцігоддзе, святочныя ўрачыстасці ў нас распачаліся з раённай спартакіяды сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, прысвечанай Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Юрый Васільевіч Дзядзюк
Юрый Васільевіч Дзядзюк

У 10 гадзін раніцы пад апладысменты балельшчыкаў на гарадскім стадыёне пачалося ўрачыстае шэсце зборных спартыўных каманд раёна (усяго іх было каля 30). Пасля гэтага да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Ю.В.Дзядзюк. Ён, у прыватнасці, сказаў:

– У гісторыі кожнага народа ёсць асабліва дарагія і блізкія сэрцу даты. Для беларусаў гэта галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці. Дзень, які закліканы аб’ядноўваць усіх людзей, дзень нашай славы, памяці аб мінулым і гордасці за сучаснае.

Дзень Незалежнасці
Сёння мы аддаем даніну павагі ветэранам

З вызваленнем сталіцы нашай краіны пачалося пераможнае шэсце Чырвонай Арміі па зямлі Беларусі. Сёння мы аддаем даніну павагі героям і ветэранам. Нізкі паклон тым, хто загінуў і не вярнуўся з вайны.

Беларусаў заўсёды адрознівала асаблівае пачуццё адказнасці за бяспеку і цэласнаць Айчыны. Як адзначыў Прэзідэнт краіны А.Р.Лукашэнка: “Мір і парадак у Беларусі – гэта вельмі вялікая каштоўнасць і заваяванне нашага народа. І ўсім нам іх трэба берагчы і абараняць. Наш шлях – не разбурэнне, а стварэнне, рэальныя праекты сістэмнага развіцця народна-гаспадарчага комплексу, удасканальвання і няўхільнага нарошчвання нашага інтэлектуальнага і вытворчага патэнцыялу”.

Перад намі пастаўлены сур’ёзныя і адказныя задачы, – адзначыў далей Юрый Васільевіч. – Для захавання станоўчай дынамікі рэалізуюцца меры па забеспячэнню эфектыўнай работы ўсіх прадпрыемстваў, распрацаваны і ператвараюцца ў жыццё планы комплекснай мадэрнізацыі з поўным ахопам эканамічнага сектара раёна. Забяспечваецца прырост аб’ёмаў прамысловай прадукцыі, ствараюцца новыя прадпрыемствы і рабочыя месцы. За 5 месяцаў бягучага года выкананы такія прагнозныя паказчыкі, як экспарт паслуг, інвестыцыі ў асноўны капітал і энергазберажэнне.

На добрым узроўні працуюць прадпрыемствы ААТ “Экзон”, “Фрост і К”, лясгас, райкамунгас, СВК “Асавецкі” і “Імянінскі”. Сярод суб’ектаў малога прадпрымальніцтва не здаюць сваіх пазіцый акцыянернае таварыства “АкваФартэз”, фермерская гаспадарка “Жарко”, прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы “Мірон”, “МасБуд” і “АлеАкс”.

У заключэнне кіраўнік раёна пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у стваральнай працы, а спартсменам – удалых стартаў і перамог.

У 11 гадзін кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў накіраваліся ў гарадскі сквер, дзе адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут жа да мемарыяла загінуўшым воінам і партызанам былі ўскладзены вянкі і жывыя кветкі.

А на гарадскім стадыёне ў гэты час усё шырэй разгараўся напал спартыўных спаборніцтваў паміж сувязістамі, медыкамі, будаўнікамі, камунальнікамі, дарожнікамі, аўтамабілістамі, газавікамі, прадстаўнікамі прамысловасці і раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Пстрыкаюць дробнакаліберныя вінтоўкі, паражаюць мішэні дроцікі, прадстаўнікі каманд устанаўліваюць своеасаблівыя рэкорды па пераносу цяжкасцей, мераюцца сіламі на руках сапраўдныя мужчыны, стараюцца гіравікі, настройваюцца на ўдзел у саперніцтве бегуны і скакуны… А на валейбольнай пляцоўцы за першае месца змагаюцца спартсмены ЖКГ і аўтапарка №15. Забягаючы наперад, адзначым, што перамаглі камунальнікі.

Дзень Незалежнасці
Спартыўныя спаборніцтвы
Дзень Незалежнасці
Спартыўныя спаборніцтвы

Як і заўсёды, пад дружныя воклічы і апладысменты балельшчыкаў прайшоў традыцыйны конкурс па перацягванню каната. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымала каманда райкамунгаса.

Дзень Незалежнасці
Пераможцы ўдастоены грамат і грашовых прэмій

У агульнакамандным заліку першае месца занялі спартсмены ЖКГ, другое – прадстаўнікі абласнога аграрна-вытворчага прафесіянальнага ліцэя, а трэцяе – будаўнікі з БУ-25. Гэтыя каманды ўдастоены  Кубкаў, грамат і грашовых прэмій.

Нядрэнных вынікаў дабіліся таксама спартсмены райаграсэрвіса, камбікормавага завода, прадпрыемства “Фрост і К”, райбальніцы і г.д.

Дзень Незалежнасці

Тут жа, на стадыёне, размяшчалася і выстаўка-кірмаш “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця-2014”, на якой былі прадстаўлены тавары і прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як “Экзон”, “Фрост і К”, “АкваФартэз”, магазінаў “Оптыка” і райспажыўтаварыства. Працаваў пункт для вымярэння артэрыяльнага ціску. А ў перапынках усіх спартсменаў і балельшчыкаў радавалі сваёй творчасцю самадзейныя артысты гарадскога Дома культуры.

3 ліпеня ўсе, хто меў жаданне, паглядзелі ў кінатэатры “Беларусь” ваенны кінафільм, ажыццявілі экскурсію ў ваенна-гістарычны музей імя Удовікава. А вечарам у гарадскім Доме культуры адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці, у час якога ўсе прысутныя прылучыліся да рэспубліканскай акцыі “Праспяваем гімн разам”. Закончыліся святочныя мерапрыемствы дыскатэкай “Моладзь за Беларусь” і ўрачыстым феерверкам.

Дзень Незалежнасці
Святкаванне Дня Незалежнасці

Святкаванне Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Драгічыншчыне прадэманстравала адзінства і згуртаванасць нашых землякоў, імкненне ісці далей, дабівацца большага ў сацыяльна-эканамічным развіцці не толькі раёна, але і рэспублікі ў цэлым.

Аляксей ФЁДАРАЎ

НА ЗДЫМКАХ: у час правядзення 10-й раённай спартакіяды і іншых святочных мерапрыемстваў.

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе за один день два водителя стали “тысячниками”

Новая трудовая победа - водитель ОАО" Бездеж-Агро" Виктор Билевич...

На Дрогичинщине дан старт областному сплаву на байдарках

У памятного знака водораздела Днепровско-Бугского канала у деревни Селище прошло...

80-летний юбилей отметил Дрогичинский районный военный комиссариат

В преддверии юбилейной даты в городском Доме культуры состоялось...

Деструктивный ресурс выдал очередной фейк. Горел ли в Дрогичинском районе комбайн?

Деструктивный ресурс выложил новость о том, что в поле...