spot_img

Апошнія акорды жніва

Дата:

Чуткі па вёсцы разыходзяцца хутка. З вуснаў у вусны перадаецца вестка аб тым, што “такой добрай збажыны, як сёлета,  у тутэйшай гаспадарцы яшчэ не бачылі”…

Зрэшты, па намалотах зерневых СВК “Радавецкі” заўжды меў неблагія паказчыкі і неаднаразова ўваходзіў у лік пераможцаў раённага спаборніцтва. Аднак менавіта на цяперашнім жніве быў пастаўлены своеасаблівы рэкорд, і, паводле афіцыйных звестак, ураджайнасць зерневых тут склала звыш 45 цэнтнераў з гектара. І гэта, як лічаць у гаспадарцы, не толькі вынік калектыўнага старання  земляробаў, спецыялістаў, кіраўнікоў і арга-нізатараў тутэйшай  вытворчасці… “І Божанька не абмінуў нашы палеткі, спрыяючы з надвор’ем, да апошняй пары своечасова і ў дастатковай меры  пасылаючы на зямлю цяпло і дожджык”, – абавязкова дадаюць сяляне…

Зараз уборка зерневых у СВК “Радавецкі” паспяхова завершана і камбайны перайшлі працаваць на людскія соткі, каб дапамагчы  са жнівом прыватным гаспадарам. А на палетках кааператыва, дзе яшчэ нядаўна густой сцяной стаяла жыта, пшаніца, ячмень, авёс, трыцікале, вядзецца работа па прэсаванню і вывазу саломы. Сёлета, выспелая без дажджоў і лішняй вільгаці, яна мае на дзіва прывабны жоўта-залацісты колер.

У “Радавецкім”, на ўчастку поля паміж Пярковічамі і цэнтральнай сядзібай гаспадаркі, уборку саломы на прэс-падборшчыках вялі вопытныя механізатары Юрый Леанідавіч Жук и Фёдар Міхайлавіч Калайчук. Стаж іх работы ў сельскай гаспадарцы – усё жыццё. І на палявых работах яны задзейнічаны з ранняй вясны і да позняй восені. У абодвух мужчын-гаспадароў – шматдзетныя сем’і,  і таму працаваць ім ёсць дзеля каго.

Прынамсі, Юрый Леанідавіч Жук з вясны і да нядаўняга часу быў заняты на падкормцы пасеваў ядахімікатамі, а яго цяперашні напарнік  Фёдар Міхайлавіч Калайчук пераважным чынам працаваў на ўборцы травяных кармоў. Зараз сяляне  спяшаюцца з-за добрага надвор’я прыбраць і звезці салому, каб вызваліць пажніўныя палі і задзейнічаць іх у далейшым севазвароце. Так што, з аднаго боку,  жніво традыцыйна распачынае цыкл сезонных уборачных работ, а з другога – літаральна ўслед за гэтым наступае  перыяд падрыхтоўкі глебы да ўра-джаю будучага года…

Усё зноўку пачынае вяртацца на кругі свае…

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

С 16 декабря стартует республиканская акция «Безопасный Новый год!»

Согласно оперативным данным, за 11 месяцев текущего года в...

В Дрогичине отметили 85-летие Брестской области

В Дрогичинском Доме культуры прошел праздничный концерт, посвященный 85-летию...

В Дрогичине прошел районный фестиваль творчества инвалидов «Дорогою добра»

В городском Доме культуры сегодня 6 декабря, прошел районный...

Книга “Выборы в Беларуси. Коротко о главном” поступила в продажу

Книга "Выборы в Беларуси. Коротко о главном" поступила в...