spot_img

Драгічыншчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Дата:

Дзень Вялікай Перамогі і Дзень Незалежнасці – дзве непадзельныя даты, якія яднаюць не толькі асобных людзей – яднаюць цэлыя пакаленні…

Афіцыйныя дакументы сведчаць: у час Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. І гэта – не лічачы тых, хто вярнуўся дамоў паранены, пакалечаны, знявечаны  ліхалеццем, хто так і не залячыў свае раны і ў мірныя часы не затрымаўся на гэтым свеце, памёр ад наступстваў вайны.

І таму 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Беларусі, які супадае з днём вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі сталіцы нашай рэспублікі, людзі звыкла прыходзяць да помнікаў загінуўшым франтавікам і партызанам, каб аддаць ім даніну глыбокай удзячнасці за здабыты мір і ўшанаваць іх памяць хвілінай маўчання.

Да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь далучыліся і жыхары Драгічыншчыны. У першай палове дня, а 11-ай гадзіне, многія з іх сабраліся ля помніка загінуўшаму воіну-вызваліцелю ў гарадскім скверы, каб у думках узгадаць трагедыю свайго роду і сэрцам далучыцца да нашай агульнай памяці. Разам з ветэранамі вянкі і кветкі да помніка салдату-пераможцу ўсклалі старшыня райвыканкама Юрый Васільевіч Дзядзюк і старшыня райсавета дэпутатаў Святлана Уладзіміраўна Барташ, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый, духавенства.

Гучалі шчырыя і кранаючыя словы пра ветэранаў, якія дайшлі да сённяшніх дзён і сталі  прыкладам сапраўднага патрыятызму і мужнасці для сваіх нашчадкаў. Памяць усіх, хто не вярнуўся з вайны, была ўшанавана хвілінай маўчання. І ў гэты самы момант у думках міжволі ўсплывалі вершаваныя радкі Анатоля Вярцінскага:

Я іду, ты ідзеш,

а ён не ідзе – ён мёртвы.

Я пяю, ты пяеш,

маўчыць кожны чацвёрты.

Мы ідзём, ідзяце вы,

грунт пад нагамі цвёрды.

Яны не ходзяць – не жывы

кожны чацвёрты…

Але сёння, апрануўшы салдацкія гімнасцёркі, іх песні працягваюць маладыя нашчадкі –тыя, хто жыве, шануе мінулае і марыць пра добрую будучыню. Для сябе  і сваёй Радзімы…

Вечарам свята прадоўжылася ў гарадскім Доме культуры, дзе адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці, у якім прынялі ўдзел лепшыя творчыя калектывы і самадзейныя артысты нашай мясцовасці: ансамблі “Сваякі”, “Зараначка”, Эльвіра Сцельмашук, Ганна Гражэўская, Аляксандр Вакула, Мікалай Каласей і іншыя. Затым яны разам з гледачамі, у ліку якіх былі і кіраўнікі раёна, праспявалі “Дзяржаўны гімн”.

Свята ў Драгічыне завяршылася салютам…

3 июля3 июля3 июля3 июля

Галіна ВІКТАРАВА

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Руководство района приняло участие в акции «Дай лесу новае жыццё!»

Руководство Дрогичинского района во главе с председателем районного исполнительного...

Мнение: выбирать лидера своей страны – одна из первоочередных задач каждого

Выбирать лидера своей страны - одна из первоочередных задач...

Карпенко рассказал, какие даты рассматривались для проведения выборов Президента Беларуси

Председатель ЦИК Игорь Карпенко рассказал журналистам, какие даты рассматривались...

Лукашенко: я поддерживал и поддерживаю Россию, но защищать буду интересы белорусского народа

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью журналисту Би-би-си Стивену...